Нацбанк Беларусі ўзмацняе аператыўны кантроль за работай абменнікаў. 21.by

Нацбанк Беларусі ўзмацняе аператыўны кантроль за работай абменнікаў

29.09.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нацыянальны банк Беларусі прапануе ўсім, хто сутыкнуўся з праблемай адсутнасці ў пунктах абмену валют або касах банкаў наяўнай валюты ці беларускіх рублёў, паведамляць аб такіх фактах па тэлефоне кантакт-цэнтра Нацбанка або па электроннай пошце.

Як адзначылі ў Нацбанку, апошнім часам у сацыяльных сетках і на інтэрнэт-форумах сталі рэгулярна з'яўляцца паведамленні аб адсутнасці ў тым ці іншым абменніку дастатковай колькасці наяўнай валюты. Хоць, паводле слоў спецыялістаў, ніякіх аб'ектыўных прычын для гэтага няма.

"Сапраўды, за апошні час даходы насельніцтва істотна выраслі, і беларусы сталі купляць больш валюты. Але нейкіх перадумоў для рэзкай дэстабілізацыі сітуацыі на валютным рынку не існуе", — сцвярджаюць у Нацбанку.

"Банкі маюць у сваім распараджэнні дастатковую колькасць валютных сродкаў для таго, каб забяспечыць аператыўнае падмацаванне абменных пунктаў і кас грашовай наяўнасцю на працягу ўсяго рабочага дня і поўнасцю задаволіць узросшы попыт насельніцтва на замежную валюту", — упэўнены спецыялісты Нацбанка. Разам з тым у Нацбанку прызнаюць, што на валютным рынку могуць узнікнуць сітуацыі, калі ў тым ці іншым абменным пункце або касе з'явіцца недахоп валюты або беларускіх рублёў пры правядзенні валютна-абменных аперацый. "Такія сітуацыі не абумоўлены якімі-небудзь аб'ектыўнымі прычынамі і звязаны, як правіла, з суб'ектыўнымі фактарамі, у тым ліку з так званым чалавечым фактарам, гэта значыць работай непасрэдна касіраў", — падкрэслілі ў Нацыянальным банку.

Спецыялісты Нацбанка гатовы аператыўна рэагаваць на такія выпадкі. Інфармацыю аб адсутнасці валюты або рублёў у абменных пунктах банкаў можна паведаміць у Нацыянальны банк па тэлефоне кантакт-цэнтра (017) 306 00 02 або па адрасе электроннай пошты kоntаkt@nbrb.bу. У паведамленні пажадана даць назву банка, якому належыць абменнік, месца яго знаходжання, а таксама коратка выкласці сутнасць узніклай праблемы. Уся атрыманая інфармацыя будзе адразу перадавацца спецыялістам адпаведнага структурнага падраздзялення Нацбанка для рэагавання.

БЕЛТА.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны банк Беларусі прапануе ўсім, хто сутыкнуўся з праблемай адсутнасці ў пунктах абмену валют або касах банкаў наяўнай валюты ці беларускіх рублёў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика