Толькі 8% публікацый, якія тычацца незалежных палітыкаў, адлюстроўваюць іх рэальную камунікацыю з выбаршчыкамі
02.10.2012
—
Новости Политики
|
Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) прэзентаваў першы (пілотны) публічны выпуск новага даследавання — “Палітычнага медыябарометра BISS” за красавік-чэрвень.
Гэта першае ў Беларусі маштабнае даследаванне, якое не проста адлюстроўвае прысутнасць незалежных палітычных сіл у СМІ, але і ўтрымоўвае якасны аналіз гэтай прысутнасці: з якімі ідэямі палітыкі выступаюць у СМІ, што ініцыююць і г.д. BISS дэтальна прааналізаваў прысутнасць незалежных палітычных сіл на васьмі найбуйнейшых незалежных веб-сайтах, у чатырох вядучых незалежных газетах, чатырох асноўных дзяржаўных газетах, на адзінаццаці партыйных веб-сайтах і на пятнаццаці палітычных старонках у “Фэйсбуку” і “ЛайвДжорнал”. За азначаны перыяд BISS выявіў і каталагізаваў больш за 3000 згадак у СМІ пра 27 асобных палітыкаў і 13 палітычных структур. Асноўныя высновы даследавання: 1. Апазіцыйныя структуры вымушаны працаваць у вельмі няпростых умовах, таму ім трэба падумаць над больш эфектыўнай медыя-стратэгіяй. Пакуль што іх прысутнасць у СМІ не адпавядае рэальнай практычнай дзейнасці. 2. Улічваючы агульную сітуацыю ў краіне, апазіцыйныя структуры больш засяроджаныя на ўнутрыпартыйных праблемах, чым на праблемах грамадства: 94% выступаў іх прадстаўнікоў тычацца рэпрэсій і толькі 3% — эканомікі. Зразумела, што тэма рэпрэсій надта балючая для ўсяго грамадства, але трэба ўлічваць, што 81,5% электарату турбуюць эканамічныя праблемы і забываць пра гэта апазіцыі таксама нельга. 3. Шырокая прысутнасць незалежных палітыкаў у СМІ – не заўсёды іх заслуга, у асноўным не палітыкі ідуць з нейкімі ідэямі ў СМІ, а прадстаўнікі СМІ самі ініцыююць з’яўленне іх каментароў на тую ці іншую тэму. Больш за тое, толькі 8% публікацый, якія тычацца незалежных палітыкаў, адлюстроўваюць іх рэальную камунікацыю з выбаршчыкамі. 4. Незалежныя палітыкі часцей вызначаюць сябе вонкавымі назіральнікамі, блогерамі, экспертамі ці каментатарамі і выклікаюць інтарэс у СМІ ў асноўным ў гэтай ролі. Вельмі рэдка яны вызначаюць сябе палітыкамі ці прадстаўнікамі палітычных сіл, якія выступаюць з пэўнай праграмай і змагаюцца за давер грамадства. 5. Палітычныя сілы прадстаўленыя ў незалежных СМІ амаль аднымі і тымі ж асобамі, перадусім партыйнымі лідарамі. Пры гэтым колькасць мерапрыемстваў, якія яны праводзяць на рэгіянальным узроўні, нязначная. Адзначым, што метадалогія даследавання няспынна знаходзіцца ў працэсе ўдасканалення. У наступным дакладзе, які мае з’явіцца напрыканцы кастрычніка гэтага года і будзе ахопліваць перыяд парламенцкіх выбараў (ліпень-верасень), з’явяцца новыя постаці і будзе выкарыстоўвацца ўдасканаленая метадалогія. Прачытаць поўны тэкст “Палітычнага медыябарометра” можна на сайце BISS ( Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) прэзентаваў першы (пілотны) публічны выпуск новага даследавання — “Палітычнага медыябарометра BISS” за... |
|