Аляксандр Лукашэнка лічыць СНД важнай пляцоўкай для абмеркавання агульных пытанняў. 21.by

Аляксандр Лукашэнка лічыць СНД важнай пляцоўкай для абмеркавання агульных пытанняў

05.10.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка надае вялікае значэнне далейшаму існаванню і развіццю Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў у інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір".

Усяго Прэзідэнту Беларусі было зададзена больш за 10 пытанняў аб розных аспектах як унутранай, так і знешняй палітыкі, удзеле ў інтэграцыйных аб'яднаннях, адносінах з Расіяй і краінамі СНД, Еўрасаюзам. У ходзе інтэрв'ю былі закрануты і некаторыя асабістыя для Кіраўніка беларускай дзяржавы тэмы.

Адказваючы на пытанне пра тое, у чым заслуга СНД за 20 гадоў існавання, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Перш за ўсё заслуга заключаецца ў тым, што мы пасля распаду СССР, не разбегшыся, на гэтай вялікай пляцоўцы зразумелі, у якім свеце мы жывём і што нам рабіць далей". На думку Прэзідэнта Беларусі, СНД з'явілася падмуркам, на якім пасля на постсавецкай прасторы былі створаны ўсе інтэграцыйныя структуры больш цеснага характару. "Першым з'явіўся саюз Беларусі і Расіі, і мы палічылі неабходным перайсці да другога этапу — будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Затым Еўразійская эканамічная супольнасць, на базе якой вельмі інтэнсіўна за апошнія гады, дзякуючы перш за ўсё пазіцыі Расійскай Федэрацыі, з'явілася такое інтэграцыйнае эканамічнае ўтварэнне, як АЭП. АДКБ — гэта ваенна-палітычны блок", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"І ў СНД засталася пляцоўка для абмеркавання больш сур'ёзных палітычных пытанняў, якія маюць узаемны інтарэс. Так бы я вызначыў ролю і месца СНД. Таму значэнне СНД вельмі вялікае", — упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адказаў на пытанне, ці будзе Беларусь спрыяць вяртанню Грузіі ў СНД хоць бы ў якасці асацыяванага члена. "Вы амаль патрапілі ў кропку. Я актыўны прыхільнік гэтага", — сказаў Прэзідэнт. "Па-першае, калі казаць пра ўражанні ад грузінскіх выбараў, я не чакаў ад Саакашвілі такіх паводзінаў, ён проста пераступіў праз сябе. У гэтым дачыненні я хачу сказаць, што ён малайчына. Усё ж такі прызнаць сваё паражэнне, калі ён да апошняй хвіліны быў упэўнены, што яго ўвесь народ стапрацэнтна падтрымае — гэта дарагога варта. Дарэчы, гэта ацанілі ўсе, і расіяне, і грузіны, і знешнія назіральнікі", — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Сапраўды, мы маем з Грузіяй нядрэнныя эканамічныя адносіны (хоць гэта несупастаўныя аб'ёмы), і з Расійскай Федэрацыяй. Але з Грузіяй мы мелі і пэўныя палітычныя кантакты, нягледзячы на тое, што мы, вядома, падтрымлівалі Расійскую Федэрацыю ва ўсіх гэтых канфліктах, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы мелі гэтыя палітычныя кантакты, і мы ўдзячныя, я гэта публічна казаў і Міхаілу Саакашвілі, і ўсім грузінскім палітыкам, якія нас падтрымлівалі на міжнароднай арэне — ва Усходнім партнёрстве, ААН, перад амерыканцамі, еўрапейцамі. Саакашвілі наогул быў правадніком беларускай палітыкі, і гэта была праўда. Я яму за гэта ўдзячны, і ўжо не аднойчы публічна пра гэта казаў".

"Таму факт ёсць факт. Там практычна раўнавага, невялікая перавага "Грузінскай мары" — блок Іванішвілі. Але я паслухаў яго інтэрв'ю. Ён нічога новага не сказаў у параўнанні з тым, што рабіў Міхаіл Саакашвілі — пераважная арыентацыя на еўраатлантычныя структуры. Першы візіт, ён сказаў, будзе ў Вашынгтон пасля іх выбараў і гэтак далей, — заўважыў Кіраўнік дзяржавы. — Гэта значыць, усе казалі, што гэта — расійскі стаўленік. Гэта ніякі не стаўленік. Гэта, мне здаецца, прагрузінскі палітык, цвёрды палітык, які будзе абараняць інтарэсы Грузіі. А інтарэсы Грузіі сёння ляжаць і ў напрамку Расійскай Федэрацыі, пра што ён і кажа: так, захаваецца гэты курс, але мы павінны нармалізаваць адносіны з Расійскай Федэрацыяй".

"Абсалютна перакананы, што так і будзе, таму што і расійскае кіраўніцтва выдатна разумее, што грузіны — людзі не чужыя. Так, быў канфлікт, непрыемныя для брацкіх народаў сутыкненні, але калі-небудзь гэтую старонку трэба перагортваць, нікуды ад гэтага не дзенешся. Я перакананы, што і Уладзімір Пуцін, і Дзмітрый Мядзведзеў гэта выдатна разумеюць, хоць яны былі ўдзельнікамі гэтага канфлікту. І я практычна перакананы, што калі будуць крокі з боку Грузіі насустрач Расіі, яны будуць успрынятыя станоўча, і мы станем сведкамі, напэўна, у наступным годзе, нармалізацыі адносін паміж гэтымі дзвюма брацкімі дзяржавамі", — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

"А што тычыцца наогул палітыкі Грузіі на постсавецкай прасторы, мне здаецца, што ў наступным годзе саміт СНД, хутчэй за ўсё, збярэцца ў Мінску. Таму я ўсяляк буду ініцыяваць, гэта ўжо мая будзе функцыя (калі Мінск стане месцам правядзення саміту), вяртанне Грузіі ў СНД", — заявіў Прэзідэнт.

"Гэта невялікая нагрузка для грузінскіх палітыкаў. Я перакананы, калі б нават Саакашвілі застаўся, партыя яго перамагла б — ён жа нікуды не знік, ён пакуль Прэзідэнт — нават калі б яго партыя перамагла, я перакананы, што Грузія была б членам Садружнасці Незалежных Дзяржаў у будучым годзе. Перакананы. І ў гэтым кірунку Беларусь будзе працаваць. Мы не павінны страціць Грузію", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы пра выгаднасць інтэграцыі ў рамках Адзінай Эканамічнай Прасторы "тройкі", Прэзідэнт падкрэсліў экспартаарыентаванасць беларускай эканомікі. "І калі нам наладжваліся бар'еры пры пастаўках прадукцыі, як гэта было з Расіяй, то наша эканоміка несла сур'ёзную, адчувальную шкоду, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Хоць і станоўчыя былі фактары, якія заключаюцца ў тым, што мы шукалі новыя рынкі, і мы іх знайшлі".

"Але губляць традыцыйныя рынкі, такія як Расія, мы не можам. І гэтыя бар'еры балюча білі па нашай эканоміцы. Сёння гэтага няма, у асноўным няма, — адзначыў Кіраўнік дзяржавы. — Бывае, што яшчэ сёй-той хацеў бы нейкія новыя правілы ўстанавіць для чагосьці. На гэта наклалася ўступленне Расіі ў СГА. Тут мы яшчэ, можа быць, не ўсе праблемы бачым, але адчуваем, што тут будуць праблемы. Але яны пераадольныя. Рана ці позна мы б да гэтага прыйшлі".

"Але гэтых бар'ераў няма. Суб'екты гаспадарання могуць свабодна гандляваць на гэтай прасторы, з'явілася свабода для бізнэсу, прадпрыемстваў. Гэта значыць, эканоміка пачынае працаваць як у адной дзяржаве. Пагадзіцеся, гэта дарагога варта. І гэта Беларусь атрымала гэтак жа, як гэта атрымалі і Расія, і Казахстан", — дадаў Прэзідэнт Беларусі.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка надае вялікае значэнне далейшаму існаванню і развіццю Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Аб гэтым кіраўнік беларускай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика