Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць пытанне аб узмацненні адказнасці нецвярозых вадзіцеляў
09.10.2012
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 8 кастрычніка прыняў з дакладам Генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка, які далажыў аб крымінагеннай сітуацыі ў краіне ў студзені-верасні гэтага года. У якасці станоўчага моманту Аляксандр Лукашэнка адзначыў зніжэнне агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў амаль на 21% у параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года. "Шурпатасці могуць быць. Але, тым не менш, 21 працэнт — гэта вялікае зніжэнне. Але што не прыпішаш — гэта колькасць асабліва цяжкіх злачынстваў, якая знізілася амаль на 12%", — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. Даныя статыстыкі сведчаць аб скарачэнні больш чым на 11% злачыннасці сярод непаўналетніх. Прыкладна на 15% знізілася рэцыдыўная злачыннасць. Забойстваў стала менш амаль на 14%. Аляксандр Лукашэнка таксама акцэнтаваў увагу Генпракурора і на некаторых негатыўных фактах: "Раскрывальнасць у нас няхай на адзін працэнт, але паменшылася. Мяне насцярожвае тут Мінск. У нас ідзе павелічэнне нераскрытых цяжкіх злачынстваў". З нагоды барацьбы з карупцыяй Прэзідэнт сказаў: "Я, вядома, рады, што ў нас ідзе адпаведная барацьба і зменшылася колькасць карупцыйных праяў (яны ў асноўным звязаныя з хабарам і службовымі паўнамоцтвамі), але мне здаецца, што з раскрывальнасцю злачынстваў, асабліва ў Мінску, і ў барацьбе з карупцыяй мы ўсё ж такі трохі недапрацоўваем". Яшчэ адзін комплекс пытанняў датычыўся ўзаемадзеяння органаў пракуратуры са Следчым камітэтам: "Я хацеў бы пачуць вашу пазіцыю, як там становішча? Як адбіваецца гэта на раскрывальнасці злачынстваў?". Дакладваючы аб скарачэнні больш чым на 20% агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў, Аляксандр Канюк растлумачыў, што ў пэўнай ступені гэта адбылося па прычыне дэкрыміналізацыі шэрагу складаў злачынстваў, і з разраду крымінальных яны перайшлі ў адміністрацыйныя. "У той жа час ёсць рэчы, якія немагчыма схаваць: зменшылася колькасць забойстваў, цяжкіх цялесных пашкоджанняў, разбояў. Гэтыя факты немагчыма падтасаваць — гэта рэальная статыстыка. У цэлым крымінагенная сітуацыя ў краіне стабільная", — сказаў генпракурор. Асобна Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць пытанне аб узмацненні адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане. У гэтым плане абмяркоўваюцца розныя меры, у тым ліку магчымасць канфіскацыі транспартных сродкаў. У ходзе рабочай сустрэчы таксама абмеркаваны пытанні аптымізацыі структуры органаў пракуратуры. Як далажыў Аляксандр Канюк, ім ужо прынятыя меры ў гэтым кірунку: "Скарочана частка работнікаў цэнтральнага апарата, і гэтыя штатныя адзінкі аддадзены на месцы ў раённыя пракуратуры. У гэтым выпадку мы аддалі прыярытэт чарнобыльскім раёнам. Я ўжо выязджаў у гэтыя раёны, і вельмі нармальна ўсё ўспрынята, людзі працуюць. Гэта значыць, гэты крок быў своечасовым". Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 8 кастрычніка прыняў з дакладам Генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка, які далажыў аб...
|
|