"Роля Камітэта дзяржкантролю ў сістэме органаў улады павінна быць большай"
23.10.2012
—
Новости Политики
|
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 кастрычніка, прымаючы з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандра Якабсона, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. На сустрэчы ў цэнтры ўвагі былі пытанні выканання КДК даручэнняў кіраўніка дзяржавы і ўдасканалення дзейнасці галоўнага кантрольнага ведамства краіны. Прэзідэнт настойвае на тым, каб Камітэт дзяржкантролю выконваў большую ролю ў сістэме органаў улады. Прэзідэнт папярэдзіў кіраўніка КДК, што не трэба захапляцца справаздачамі і дакладамі, і перасцярог ад залішняй заарганізаванасці і бюракратыі. Аляксандр Лукашэнка перакананы, што КДК павінен дзейнічаць больш жорстка ў пытаннях, якія адносяцца да яго кампетэнцыі і, галоўнае, прымаць адпаведныя рашэнні. "Калі фінансавая разведка, Дэпартамент фінансавых расследаванняў знайшлі недахопы — трэба прымаць рашэнні. Напрыклад, бачыце, што з расходаваннем дзяржбюджэту нешта не ў парадку, — прымайце рашэнні", — запатрабаваў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы закрануў праблемы кандытарскай галіны, якімі ён нядаўна займаўся. Прэзідэнт лічыць, што менавіта дзяржкантроль павінен быў вырашаць пытанні, якія там узніклі: "У краіне павінны ведаць, што ёсць Камітэт дзяржкантролю, які ў адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі павінен прымаць рашэнні. Прыклад таго — "кандытарскія" разборкі на "Камунарцы". Гэта пытанне КДК, замест Прэзідэнта там павінен быў знаходзіцца старшыня КДК і вырашаць гэтыя праблемы. Вы павінны, безумоўна, стаяць на варце інтарэсаў нашага народа, асабліва што тычыцца ўласнасці". Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў аб недапушчэнні надалей праблем, падобных да тых, што паўсталі ў кандытарскай галіне. Аляксандр Якабсон праінфармаваў Прэзідэнта аб тым, як рэалізуецца ўказ № 332 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь", які ўступіў у сілу з 1 кастрычніка. Па словах кіраўніка КДК, ужо на першых этапах рэалізацыі ўказа ёсць сур'ёзныя зрухі. Указ пазітыўна ўспрыняты дзелавой грамадскасцю краіны. Асноўная яго сутнасць — аналітыка, апярэджанне, непасрэдна кантрольныя дзеянні, накіраваныя на тое, каб не дапусціць злачынства. Старшыня КДК праінфармаваў Прэзідэнта аб некаторых пытаннях мясаперапрацоўчай галіны, аб праблемах, звязаных з адраджэннем зямель на чарнобыльскіх тэрыторыях. Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым даў шэраг даручэнняў. На сустрэчы таксама абмяркоўваліся пытанні выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы. "Мы кантралюем гэты бюджэт і ўнеслі некаторыя ініцыятывы, каб выкарыстоўваць рэзервовыя рэшткі бюджэту", — сказаў Аляксандр Якабсон. Акрамя таго, ён далажыў Прэзідэнту аб выкананні даручэнняў па рэканструкцыі малочнатаварных ферм, аб завяршэнні палявых работ, а таксама аб маючай адбыцца кадравай аптымізацыі ў КДК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 кастрычніка, прымаючы з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандра Якабсона, паведамілі... |
|