Беларусь пачала распрацоўку новага спадарожніка
26.10.2012
—
Новости Политики
|
Беларусь пачала распрацоўку новага спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, паведаміў учора журналістам намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык. Распрацоўка новага спадарожніка пачалася адразу ж пасля запуску Беларускага касмічнага апарата, які быў ажыццёўлены ў гэтым годзе. Тэрмін службы БКА складае 5-7 гадоў, таму бліжэй да 2017 года Беларусь павінна стварыць новы спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Так, на ААТ "Пеленг" вядуцца распрацоўкі сучаснага аптычнага абсталявання — начыння будучага спадарожніка, у інстытутах праводзяцца даследаванні ў галіне касмічных тэхналогій. У інстытуце цепла- і масаабмену НАН Беларусі працуюць над стварэннем перспектыўных адзінак абсталявання для магнітарэалагічнай паліроўкі вялікіх аптычных тэлескопаў. Атрыманыя гэтым спосабам люстэркі дадуць магчымасць здымаць паверхню Зямлі з рэкордным распазнаваннем у дзясяткі сантыметраў. Паводле слоў Сяргея Чыжыка, запуск Беларускага касмічнага апарата выклікаў цікавасць замежных заказчыкаў да такіх прадпрыемстваў, як ААТ "Пеленг". Цяпер на прадпрыемстве ствараюць абсталяванне для касмічных апаратаў іншых краін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь пачала распрацоўку новага спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, паведаміў учора журналістам намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай...
|
|