Беларусь разлічвае на новую праграму з МВФ. 21.by

Беларусь разлічвае на новую праграму з МВФ

30.10.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў учора прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з кіраўніком місіі МВФ Дэвідам Хофманам, перадае БЕЛТА.

"Мы лічым, што Беларусь з улікам вялікай праведзенай работы можа разлічваць на праграму з фондам", — заявіў Міхаіл Мясніковіч. "І я лічу, што гэта будзе даведзена да выканаўчых дырэктараў і да палітычнага кіраўніцтва фонду", — дадаў ён...

 "Падтрымліваючы ў прынцыпе высновы камісіі, я хацеў бы адзначыць, што па некаторых пазіцыях я лічыў бы, што, магчыма, у вас не было дастаткова інфармацыі, і ў гэтай сітуацыі высновы назіраюцца не зусім аб'ектыўныя", — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

"Я думаю, у вас з'явілася магчымасць пераканацца ў тым, што ўрад з Нацыянальным банкам паслядоўна забяспечвалі стабілізацыю эканомікі", — сказаў Міхаіл Мясніковіч, адзначыўшы, што гэта ў нейкай ступені адпавядае тым рэкамендацыям, якія былі прадстаўлены папярэдняй місіяй.

У першую чаргу, быў стабілізаваны стан спраў на валютным і спажывецкім рынку. "Мы выйшлі на бездэфіцытны бюджэт, забяспечваем рост золатавалютных рэзерваў. Пры гэтым цалкам забяспечваем абслугоўванне знешняга доўгу і планавыя бюджэтныя назначэнні. Калі паглядзець на сальда нашага знешнегандлёвага балансу, яно таксама дадатнае і, нават калі выкарыстоўваць методыку розных рахункаў, розных падыходаў, то мы дастаткова паспяхова прадаём на экспарт прадукцыю вытворча-тэхнічнага прызначэння і сельскай гаспадаркі", — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Дэвід Хофман у сваю чаргу адзначыў, што на працягу апошніх двух тыдняў у прадстаўнікоў місіі МВФ адбыліся вельмі канструктыўныя дыскусіі з калегамі з Нацыянальнага банка, урада і з іншымі бакамі. "Я рады, што ў нас ёсць магчымасць сёння абмеркаваць з вамі нашы высновы", — сказаў кіраўнік місіі МВФ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў учора прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з кіраўніком місіі МВФ Дэвідам Хофманам, перадае БЕЛТА. "Мы лічым, што Беларусь з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика