Аляксандр Лукашэнка прапаноўвае паступова прыводзіць да ўлады маладых палітыкаў. 21.by

Аляксандр Лукашэнка прапаноўвае паступова прыводзіць да ўлады маладых палітыкаў

02.11.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на пасяджэнні Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, перадае БЕЛТА.

"Настаў час новага пакалення палітыкаў ва ўсіх сферах і па ўсіх напрамках, — адзначыў Прэзідэнт. — Сёння наша задача — спакойна, без усялякага шуму і гвалту, прывесці да ўлады нармальных маладых палітыкаў — 40-45 гадоў, да 50 гадоў". "Вечна сядзець у крэслах цяперашнія кіраўнікі не будуць", — адзначыў ён.

"Я не прыхільнік таго, каб у 25 гадоў прызначаць міністрамі, і не толькі таму, што гэта людзі нявопытныя, а важна, як яго будуць успрымаць, калі ён прыйдзе і пачне кіраваць людзьмі з вялікімі пагонамі, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Я гэта праходзіў, у 38 гадоў стаўшы Прэзідэнтам, і вельмі добра гэта ведаю. Я зразумеў, што ўсяму павінен быць свой час, у тым ліку што тычыцца ўзросту, вопыту людзей".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пасля апошніх кадравых прызначэнняў у спорт прыйшлі сур'ёзныя кіраўнікі, якія маюць вялікі вопыт. Ён заявіў, што не назначае людзей па прынцыпу "свой-чужы". "Назначэнне на любыя пасады не павінна адбывацца па прынцыпе адданасці. Не думайце, што ні з сяго ні з таго я назначаю людзей, я іх сур'ёзна вывучаю перш, чым назначыць, — сказаў ён. — Галоўнае заключаецца ў тым, каб чалавек быў прафесіянальным, каб у яго гарэлі вочы, каб ён на сваёй рабоце стараўся зрабіць максімум".

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чаму назначыў новых кіраўнікоў у сферы спорту. "Я рэкамендаваў першым віцэ-прэзідэнтам НАК Ігара Рачкоўскага — лічу, ён чалавек перспектыўны ў гэтай сферы", — падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што спорт стаў не толькі вялікай палітыкай, але і вялікай эканомікай: "Для спорту стала важнейшай рысай разбурэнне нацыянальных межаў і выхад на шырокае поле міжнародных адносін".

Максім Рыжанкоў, які назначаны памочнікам Прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму, як чалавек "з вопытам дыпламатычнай работы можа шмат дабавіць у скарбонку спорту", падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі ўскладае вялікія надзеі на новага міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко, які, працуючы ў сістэме МНС, курыраваў пажарна-выратавальны спорт, і зборная каманда неаднаразова перамагала на сусветных чэмпіянатах. Характарызуючы новых спартыўных назначэнцаў, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Гэта людзі не выпадковыя ў спорце і сістэме кіравання, моцныя мужчыны, два генералы не толькі з высокім званнем, але якія добра ведаюць і, што вельмі важна, любяць спорт, маюць вопыт работы ў гэтай сферы". Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чым ён кіраваўся, назначаючы новых кіраўнікоў у спартыўным ведамстве: "Гэта павінны быць людзі з боку. Я не шукаў гэтыя кандыдатуры сярод так званых спецыялістаў ад спорту. Таму што мяне насцярожвае не толькі бяздзейнасць былых кіраўнікоў, але і факты карумпіраванасці гэтых людзей. Таму кланавасці трэба было пазбегнуць, і таму назначыў і рэкамендаваў людзей з боку. Гэта людзі, якія разумеюць і любяць спорт".

Кіраўнік дзяржавы прадоўжыў: "Людзі, якія не бегалі і не скакалі, і клюшку ў руках не трымалі, не могуць быць кіраўнікамі ў спорце. Усе тры новыя назначэнцы са спортам дружаць. Што датычыцца нейкіх там разважанняў наконт падводных плыней, айсбергаў, паверце: тут такога абсалютна няма". Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што новыя спартыўныя кіраўнікі — гэта людзі, якія балеюць за краіну і спорт, дасведчаныя, здольныя асвоіць тое, што ёсць, і мадэрнізаваць сістэму. Менавіта такая задача перад імі пастаўлена. Галоўнае — працаваць, дзейнічаць, не спыняцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на пасяджэнні Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, перадае БЕЛТА. "Настаў час новага пакалення палітыкаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика