Віншаванне прэзідэнта
02.11.2012
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў установы "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія" з 75-годдзем заснавання філармоніі. "Вядучая канцэртная ўстанова краіны прайшла доўгі, напоўнены здзяйсненнямі шлях, унесла вялікі ўклад у развіццё і прапаганду нацыянальнага музычнага мастацтва, папулярызацыю лепшых узораў айчыннай і замежнай класікі і эстэтычнае выхаванне многіх пакаленняў беларусаў", — гаворыцца ў віншаванні. Як адзначыў Прэзідэнт, сёння Беларуская дзяржаўная філармонія з гонарам выконвае сваю пачэсную місію — нясе людзям свет высокай духоўнасці і культуры. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў установы "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія" з...
|
|