Уга Чавес падзякаваў Беларусі за падтрымку прамысловага развіцця Венесуэлы
06.11.2012
—
Новости Политики
|
Уга Чавес выказаў словы ўдзячнасці свайму беларускаму калегу Аляксандру Лукашэнку за падтрымку ў развіцці прамысловай галіны Венесуэлы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла са спасылкай на венесуэльскае Міністэрства замежных спраў. Размова ідзе аб беларуска-венесуэльскім цагельным заводзе (сумеснае прадпрыемства "Еmрісsа"), што размешчаны ў штаце Міранда і налічвае 142 работнікі, якія займаюцца вытворчасцю блокаў для будаўніцтва дамоў у адпаведнасці з жыллёвай праграмай Венесуэлы. Акрамя будаўніцтва аб'екта, беларускі бок правёў навучанне венесуэльскага персаналу і ажыццявіў перадачу тэхналогій. "Дзякуй Прэзідэнту Лукашэнку, дзякуй усім беларускім работнікам, нашым работнікам. Цяпер мы знаходзімся на першым этапе... Акрамя таго, быў пабіты рэкорд — цяпер ужо дасягнута пастаўленая на снежань мэта па вытворчасці 6 млн блокаў", — заявіў кіраўнік венесуэльскай дзяржавы на пасяджэнні Савета Міністраў Венесуэлы ў прэзідэнцкім палацы Мірафлорэс у Каракасе. Вытворчая магутнасць прадпрыемства дае магчымасць вырабляць штогод 25 млн керамічных блокаў па беларускай тэхналогіі, адаптаванай да венесуэльскіх умоў. Яго будаўніцтва стала адным з этапаў рэалізацыі праграмы супрацоўніцтва ў галіне гарадскога і жыллёвага планавання і інфраструктуры паміж Баліварыянскай Рэспублікай Венесуэла і Рэспублікай Беларусь. Стварэнне гэтага завода дало магчымасць эфектыўна вырашыць такія задачы, як забеспячэнне будаўнічымі матэрыяламі сектара жыллёвага будаўніцтва Венесуэлы, скараціць дэфіцыт жылля, стварыць рабочыя месцы і забяспечыць сацыяльную абароненасць мясцовага насельніцтва. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уга Чавес выказаў словы ўдзячнасці свайму беларускаму калегу Аляксандру Лукашэнку за падтрымку ў развіцці прамысловай галіны Венесуэлы. Аб гэтым БЕЛТА...
|
|