Заканадаўства па пытаннях экспартнага лізінгу будзе перагледжана
20.11.2012
—
Новости Политики
|
Гэта тэма знаходзілася ў цэнтры ўвагі 19 лістапада на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з міністрам эканомікі Мікалаем Снапковым і памочнікам кіраўніка дзяржавы Пятром Пракаповічам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Лізінгавая дзейнасць з'яўляецца адным з напрамкаў развіцця экспарту. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў сувязі з работай у Мытным саюзе ўзнікла неабходнасць перагледзець заканадаўства па пытаннях лізінгу, правы лізінгадаўца, лізінгаатрымальніка. Урад прапануе ўнесці некаторыя змяненні ў існуючую мадэль. У прыватнасці, у выпадку калі лізінгаатрымальнік па якіх-небудзь прычынах стаў неплацежаздольным і яго неплацежаздольнасць дакументальна пацверджана, то прадмет лізінгу можа застацца на тым рынку, дзе працуе лізінгаатрымальнік, без вяртання ў краіну. Гэта дае магчымасць эканоміць на транспартных расходах. Лізінгадаўцу, гэта значыць нацыянальнаму аператару або аператару, які прадстаўляе інтарэсы нашай краіны, прадастаўляецца права на гэтай жа тэрыторыі або ў бліжэйшых краінах рэалізаваць прадмет лізінгу з дапамогай дзвюх аперацый: арэнды і продажу. У першую чаргу размова ідзе аб тэхніцы. У экспартным лізінгу транспарт займае 64 працэнты. Такі механізм з'яўляецца звычайнай сусветнай практыкай. Кантроль за вяртаннем валютнай выручкі ў краіну ад продажаў у лізінг ажыццяўляецца Нацыянальным банкам. Кіраўнік дзяржавы адобрыў прапанаваныя ўрадам падыходы і даў адпаведнае даручэнне аб пачатку іх рэалізацыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта тэма знаходзілася ў цэнтры ўвагі 19 лістапада на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з міністрам эканомікі Мікалаем Снапковым і памочнікам...
|
|