Колькасць супрацоўнікаў і структуру Следчага камітэта плануецца аптымізаваць. 21.by

Колькасць супрацоўнікаў і структуру Следчага камітэта плануецца аптымізаваць

21.11.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пытанні аптымізацыі работы Следчага камітэта абмяркоўваліся падчас рабочай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй СК Валянцінам Шаевым. На сустрэчы таксама прысутнічалі дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Леанід Мальцаў, старшыня КДБ Валерый Вакульчык і генеральны пракурор Аляксандр Канюк, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Першыя месяцы работы Следчага камітэта паказалі неабходнасць карэкціроўкі колькасці і структуры гэтага камітэта", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Як станоўчы момант Прэзідэнт адзначыў, што ў гэтым выпадку размова ідзе аб некаторым скарачэнні раней вызначанай колькасці супрацоўнікаў ведамства.

"Што датычыцца структуры, то гэта рабочы момант, і мы дамаўляліся з вамі, што ў гэтым складзе прапанаваную новую структуру Следчага камітэта, калі мы з гэтым згадзімся і ў гэтым ёсць неабходнасць, прымем у бліжэйшы час", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Гэта правільна, што не сталі чакаць. Калі бачыце дзесьці нейкія вузкія месцы, недахопы, то іх трэба своечасова выпраўляць", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт асабліва падкрэсліў, што сродкі, вызваленыя ў выніку аптымізацыі колькасці і структуры, павінны заставацца ў распараджэнні ведамства: "КДБ гэта, пракуратура, Следчы камітэт або міліцыя, грошы павінны застацца на развіццё гэтай структуры і для павышэння грашовага забеспячэння супрацоўнікаў". Аляксандр Лукашэнка даручыў Леаніду Мальцаву ўзяць гэта пытанне на кантроль.

Кіраўніку дзяржавы было даложана аб асноўных напрамках прапанаванай аптымізацыі. У тым ліку абмяркоўваліся пытанні аб стварэнні міжраённых аддзелаў Следчага камітэта, больш кампактных структур падраздзяленняў з забеспячэннем у той жа час задач па якасным і аб'ектыўным расследаванні крымінальных спраў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытанні аптымізацыі работы Следчага камітэта абмяркоўваліся падчас рабочай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй СК Валянцінам Шаевым....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика