"У Беларусі і Расіі пашырыліся магчымасці для ўзаемавыгаднага гандлю". 21.by

"У Беларусі і Расіі пашырыліся магчымасці для ўзаемавыгаднага гандлю"

04.12.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Мікалаем Цуканавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам трэба выходзіць на больш высокі паказчык таваразвароту, сумесна — на рынкі трэціх краін", — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы. Прэзідэнт канстатаваў, што паміж Беларуссю і расійскімі рэгіёнамі існуюць вельмі добрыя і цёплыя адносіны. Але асаблівы характар адносін у Беларусі з Калінінградскай вобласцю — іх аб'ядноўваюць трывалыя гістарычныя і кроўныя сувязі. "Расія, рускі чалавек для нас не чужыя, а калінінградцы тым больш", — адзначыў беларускі лідар.

Паводле слоў Прэзідэнта, двухбаковыя сувязі Беларусі і Калінінградскай вобласці заўсёды вызначаліся вельмі высокай інтэнсіўнасцю на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах. "Нам ніколі не даводзілася ўгаворваць адзін аднаго супрацоўнічаць, — сказаў ён. — Беларусь і Калінінградская вобласць — блізкія і надзейныя партнёры". Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што са стварэннем МС і АЭП пашыраюцца ўзаемныя магчымасці ў плане нарошчвання гандлю, перамяшчэння рабочай сілы, капіталу.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што было б добра, калі б усе напрамкі супрацоўніцтва былі разгледжаны на сённяшнім пасяджэнні двухбаковага савета дзелавога супрацоўніцтва і па іх былі прыняты рашэнні. Пры гэтым Прэзідэнт запэўніў, што з беларускага боку ўсё будзе поўнасцю і ў тэрмін выканана.

У сваю чаргу, Калінінградская вобласць прапануе Беларусі разгледзець магчымасць удзелу ў будаўніцтве і далейшай эксплуатацыі глыбакаводнага порта, заявіў губернатар Калінінградскай вобласці Мікалай Цуканаў. "У 2013 годзе будзе праводзіцца праектаванне глыбакаводнага порта, і мы гатовы разгледзець удзел Беларусі не толькі ў яго будаўніцтве, але і, магчыма, у далейшай эксплуатацыі аднаго тэрмінала або порта", — сказаў Мікалай Цуканаў.

"Пытанне, якое традыцыйна хвалюе калінінградцаў, гэта транзіт грузаў, пасажырскі транзіт. І сёння мы ідзём насустрач адзін аднаму, і я ўдзячны беларускаму боку за тое, што ён нас падтрымлівае ў дыялогу з Літвой, нашымі суседзямі. Магчыма, мы будзем абмяркоўваць пытанне будаўніцтва скораснага ўчастка дарогі Масква — Мінск і Мінск — Калінінград, — адзначыў Мікалай Цуканаў. — Для нас гэта вельмі важны праект. Вядома, з нашымі партнёрамі з Літвы гэта пытанне таксама давядзецца абмяркоўваць".

Закранаючы тэму двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, Мікалай Цуканаў акцэнтаваў увагу на тым, што ўзаемны тавараабарот павялічваецца, але ёсць вялікі патэнцыял для яго больш значнага нарошчвання. Ён згадзіўся з Аляксандрам Лукашэнкам, што неабходна выкарыстоўваць перавагі Мытнага саюза і АЭП для пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва. "Упэўнены, што наш таваразварот можа быць значна большы", — адзначыў губернатар. Мікалай Цуканаў таксама заявіў, што Беларусь можа ўдзельнічаць у будаўніцтве інфраструктуры да чэмпіянату свету па футболе-2018 у Калінінградскай вобласці. "Мы вельмі хацелі б, каб нашы беларускія партнёры ўдзельнічалі ў будаўніцтве інфраструктуры да чэмпіянату свету, дарожных інфраструктур. Ваш вопыт, набыты за гэтыя гады, вядома ж, нам спатрэбіцца", — падкрэсліў губернатар.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Мікалаем Цуканавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика