Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД
05.12.2012
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Туркменістан, дзе 5 снежня прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. На парадку дня пытанні, што датычацца як бягучай дзейнасці арганізацыі, так і яе далейшага развіцця. Кіраўнікі дзяржаў разгледзяць вынікі работы Садружнасці за бягучы перыяд, функцыянаванне міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД па ўмацаванні інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, а таксама шэраг гуманітарных і культурных пытанняў. Акрамя таго, будзе абмеркавана тэма сумеснага святкавання 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Па выніках перагавораў у Ашхабадзе плануецца падпісаць шэраг дакументаў, што датычацца супрацоўніцтва ў галіне арганізацыі інтэграванага валютнага рынку, умацавання ўзаемадзеяння ў сферы фінансавай бяспекі, антытэрарыстычнай дзейнасці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Туркменістан, дзе 5 снежня прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Аб гэтым...
|
|