Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Маскву для ўдзелу ў самітах АДКБ, ЕўрАзЭС і мытнай "тройкі"
19.12.2012
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, дзе 19 снежня прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, пасяджэнні Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС, а таксама пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Чакаецца, што на сесіі СКБ АДКБ будуць падведзены вынікі дзейнасці арганізацыі за 2012 год, вызначаны прыярытэтныя напрамкі работы на будучы год, абмеркаваны тэндэнцыі развіцця міжнароднай абстаноўкі і меры па ўдасканаленні сістэмы калектыўнай бяспекі. У час пасяджэння Міждзяржсавета ЕўрАзЭС плануецца разгледзець актуальныя пытанні дзейнасці супольніцтва, выканання і планавання яго бюджэту. На пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ўвага прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана і Расіі будзе засяроджана на пытаннях далейшага развіцця і паглыблення інтэграцыйных працэсаў. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, дзе 19 снежня прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ,... |
|