Аляксандр Лукашэнка: "Для паглыблення супрацоўніцтва АДКБ з міжнароднымі арганізацыямі ёсць добры патэнцыял". 21.by

Аляксандр Лукашэнка: "Для паглыблення супрацоўніцтва АДКБ з міжнароднымі арганізацыямі ёсць добры патэнцыял"

20.12.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы неабходна паглыбляць супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі, у прыватнасці з АБСЕ, НАТА. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі на пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якое прайшло ўчора ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы лічыць, што для паглыблення супрацоўніцтва АДКБ з міжнароднымі арганізацыямі ёсць добры патэнцыял. Паводле слоў Прэзідэнта, па-першае, гэта датычыцца аптымізацыі ўзаемадзеяння з АБСЕ па тых напрамках, дзе набыты сур'ёзны вопыт у абедзвюх структурах. Па-другое, неабходна развіваць сувязі для ўдзелу ў міратворчых кампаніях пад эгідай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. "Гэта тая ніша, якая цяпер найбольш актуальная, аднак тут мы яшчэ знаходзімся ў самым пачатку шляху", — падкрэсліў беларускі лідар. Ён лічыць, што АДКБ ужо ў бліжэйшым будучым трэба падключыцца хаця б да адной місіі ААН. На яго думку, гэта не толькі ўмацуе ўзаемнае супрацоўніцтва, але і дасць бясцэнны вопыт правядзення сумесных аперацый па падтрыманні міру.

Трэцяй структурай, узаемадзеянне з якой неабходна развіваць, з'яўляецца НАТА. "Нават з НАТА, якая быццам бы не заўважае існавання нашай арганізацыі, ёсць магчымасць для развіцця дыялогу. Агульнавядома, што, нягледзячы на дэманстратыўную непрыязнасць, эксперты і аналітыкі альянсу пільна сочаць за нашай арганізацыяй, праводзімымі вучэннямі і іншай практычнай дзейнасцю АДКБ", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Мы павінны не раз за разам заклікаць натаўцаў да супрацоўніцтва, а на практыцы дэманстраваць ім, што альтэрнатывы наладжванню прамога практычнага ўзаемадзеяння з АДКБ сёння няма", — лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы. "Не павінна быць канкурэнцыі і дубліравання намаганняў у забеспячэнні бяспекі еўразійскага рэгіёну", — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) наперадзе няпросты перыяд.  "На жаль, мы канстатуем, што канфліктны патэнцыял у міжнародных адносінах па-ранейшаму нарастае. Гэтаму садзейнічае шэраг аб'ектыўных фактараў, такіх як эскалацыя насілля на Блізкім Усходзе, абвастрэнне міждзяржаўных супярэчнасцяў у энергетычнай сферы. Акрамя таго, адбыўся перакос існуючай сістэмы міжнароднай бяспекі з-за імкнення асобных дзяржаў адыгрываць у ёй вядучую ролю без уліку інтарэсаў іншых", — адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Паводле яго слоў, як вынік — захавана практыка аказання эканамічнага і палітычнага націску на суверэнныя краіны. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што не апошнюю ролю ў сітуацыі, што склалася, адыгрывае дэградацыя дзеючай сістэмы кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі ў Еўропе, у выніку чаго назіраецца з'яўленне прыкмет развязвання новай гонкі ўзбраенняў.

Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на тое, што для АДКБ асабліва адчувальным з'яўляецца пытанне абароны ад пагроз, што ідуць з Афганістана. "Такім чынам, ускладзеная на АДБК місія забеспячэння нацыянальнай калектыўнай бяспекі, а таксама каардынацыі знешнепалітычных пазіцый па міжнародных рэгіянальных пытаннях цяпер запатрабавана як ніколі", — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. "У цэлым мы задаволены работай гэтых механізмаў узаемадзеяння", — сказаў ён, у той жа час дадаўшы, што калектыўныя ўказанні маюць патрэбу ў адаптацыі да сучасных выклікаў і пагроз.

Прэзідэнты краін АДКБ прынялі рашэнне аб стварэнні Калектыўных сіл Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. У Калектыўныя сілы АДКБ будуць аб'яднаны ўсе ваенныя структуры, створаныя раней у арганізацыі. У іх ліку Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання, міратворчыя сілы, а таксама розныя двухбаковыя воінскія кантынгенты.

Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў прынялі рашэнне аб стварэнні Калектыўных сіл рэагавання на надзвычайныя сітуацыі. Плануецца, што гэтыя сілы змогуць аператыўна аказваць дапамогу любому члену арганізацыі ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый прыроднага або тэхнагеннага характару.

"У цэлым гэта была адна з самых удачных і эфектыўных сесій Савета калектыўнай бяспекі АДКБ", — рэзюмаваў генеральны сакратар арганізацыі Мікалай Бардзюжа.

На сесіі старшынства ў АДКБ перайшло ад Казахстана да Кыргызстана.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы неабходна паглыбляць супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі, у прыватнасці з АБСЕ, НАТА. Такое меркаванне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика