Віншаванне Прэзідэнта. 21.by

Віншаванне Прэзідэнта

20.12.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіраўніцтву, асабоваму складу, ветэранам органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Паважаныя таварышы!

Віншую вас з прафесійным святам — Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі.

З'яўляючыся пераемніцай ВЧК-КДБ, беларуская спецслужба за 95 гадоў свайго існавання прайшла доўгі шлях стаўлення і развіцця, увабрала ў сябе ўсе лепшыя традыцыі старэйшых пакаленняў чэкістаў, галоўная з якіх — самаадданае служэнне Айчыне.

Сёння Камітэт дзяржаўнай бяспекі на высокім прафесійным узроўні вырашае задачы, якія стаяць перад ім, служыць надзейным шчытом Беларусі ад унутраных і знешніх пагроз, уносіць значны ўклад у забеспячэнне суверэнітэту і недатыкальнасці нашай краіны.

Асаблівыя віншаванні — ветэранам органаў дзяржаўнай бяспекі. Вы сталі прыкладам мужнасці, сапраўднага патрыятызму і грамадзянскай адказнасці. А ваш вопыт і мудрасць натхняюць маладых супрацоўнікаў.

Упэўнены, асабовы склад органаў дзяржаўнай бяспекі і ў далейшым будзе канкрэтнымі справамі даказваць вернасць службоваму доўгу, надзейна стаяць на ахове нацыянальных інтарэсаў нашай Радзімы.

Жадаю вам здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у працы на карысць Беларусі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўніцтву, асабоваму складу, ветэранам органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика