Ваеннаслужачым будзе выдзяляцца да 10 працэнтаў незаселенага жылля камерцыйнага выкарыстання. 21.by

Ваеннаслужачым будзе выдзяляцца да 10 працэнтаў незаселенага жылля камерцыйнага выкарыстання

09.01.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамілі БелТА ў прэс-службе Прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка 8 студзеня падпісаў указ № 10, якім унесены дапаўненні ва ўказ ад 8 лістапада 2011 года № 512 "Аб некаторых пытаннях выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду".

Дакументам прадастаўлена права мясцовым выканаўчым і распарадчым органам на падставе хадайніцтва Мінабароны, МУС, Следчага камітэта, МНС, Дзяржпагранкамітэта і шэрагу іншых дзяржаўных структур, якія забяспечваюць бяспеку краіны, выдзяляць да 10 працэнтаў незаселеных жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання ваеннаслужачым, асобам радавога і начальніцкага складу, у тым ліку пераведзеным па службе ў іншы населены пункт і не маючым у ім жылля.

Ва ўказе таксама ўдакладняецца каэфіцыент, які прымяняецца для вызначэння памеру платы за карыстанне жылымі памяшканнямі камерцыйнага выкарыстання. Прадугледжана залежнасць памеру платы за карыстанне жылымі памяшканнямі камерцыйнага выкарыстання не толькі ад месца знаходжання жылых памяшканняў, але і ад ступені іх добраўпарадкавання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі БелТА ў прэс-службе Прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка 8 студзеня падпісаў указ № 10, якім унесены дапаўненні ва ўказ ад 8 лістапада 2011 года № 512 "Аб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика