Клопат аб пажылых людзях і далей будзе ў ліку прыярытэтаў дзяржавы. 21.by

Клопат аб пажылых людзях і далей будзе ў ліку прыярытэтаў дзяржавы

11.01.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў учора Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы, перадае БЕЛТА. Прэзідэнт таксама лічыць, што неабходна прыняць рашэнне па ўзмацненні адказнасці дзяцей за састарэлых бацькоў.

"Трэба прымусіць дзяцей глядзець за сваімі старымі, а калі не хочуць — няхай за гэта плацяць", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт даручыў вывучыць, як гэта пытанне адлюстравана ў заканадаўстве. "Калі не хапае заканадаўчай базы, то ў першым паўгоддзі трэба прыняць рашэнне. Дзеці павінны клапаціцца аб сваіх бацьках", — лічыць кіраўнік дзяржавы.

Як далажыла кіраўніку дзяржавы міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна, у Беларусі функцыянуе 22 інтэрнаты для ветэранаў вайны і працы. Грамадзянам, якія пражываюць у іх, ствараюцца хатнія ўмовы, прадастаўляецца паўнацэннае, разнастайнае харчаванне, адзенне, абутак, неабходнае бытавое абслугоўванне. Акрамя таго, тут арганізаваны кругласутачны догляд, аказваецца медыцынская дапамога. Адзінокія пажылыя грамадзяне, якія не маюць працаздольных членаў сям'і, абавязаных па закону іх утрымліваць, знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. Пры наяўнасці працаздольных членаў сям'і пажылыя людзі селяцца ў дом-інтэрнат на платных умовах пры наяўнасці свабодных месцаў.


Што датычыцца Рэспубліканскага інтэрната ветэранаў вайны і працы, размешчанага ў Ждановічах, то цяпер тут пражываюць 166 чалавек. Як паведаміла міністр, ён разлічаны для пражывання тых людзей, хто ўнёс важкі ўклад у абарону краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны і яе развіцця ў мірны час. "Гэта адзіная такая ўстанова на прасторы СНД, і інтэрнат павінен захавацца для тых людзей, хто зрабіў максімум для краіны", — сказала міністр.

Аляксандр Лукашэнка падрабязна цікавіўся тым, якія праблемы існуюць у ветэранаў, якія тут пражываюць. Аднак і міністр, і дырэктар інтэрната, і самі пражываючыя запэўнілі кіраўніка дзяржавы, што створаны максімальна камфортныя ўмовы для жыцця. Першых жыхароў інтэрнат прыняў у 1974 годзе. Па даручэнні Прэзідэнта праведзена рэканструкцыя будынка, а ў 2011 годзе завершана будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю лячэбна-аздараўленчага корпуса.

Прэзідэнт азнаёміўся з умовамі пражывання ветэранаў вайны і працы ў інтэрнаце, агледзеў спартзалу, басейн, жылыя пакоі, бібліятэку, музей Вялікай Айчыннай вайны. Затым ветэраны запрасілі Аляксандра Лукашэнку на чаяпіцце.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што дзяржава і далей будзе рабіць усё магчымае для дастойнага жыцця пажылых людзей. "Я хачу, каб вы жылі, каб, гледзячы на вас, і іншыя жылі і цанілі жыццё", — сказаў Прэзідэнт.

Адна з жанчын, якія пражываюць у інтэрнаце, паскардзілася на тое, што ў краіне няма свята для партызан. "Не магу згадзіцца, што ў нашай краіне не ведаюць, хто такія партызаны і якую ролю яны адыгралі, — сказаў Прэзідэнт. — Ёсць людзі, якія спрабуюць сёння ачарніць партызанскі рух. Але ў нашай краіне мы не дазволілі ваш подзвіг сказіць". Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтым годзе будзе завершана будаўніцтва музея Вялікай Айчыннай вайны, дзе будзе адлюстравана, у тым ліку, і роля партызан. "Гэта будзе велічны музей, мы яго зробім самым сучасным, пампезным, калі хочаце, каб людзі, якія прыязджаюць у Мінск, заходзячы ў гэты музей, разумелі, што зрабіў наш народ для таго, каб яны жылі", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Заходняя Еўропа павінна памятаць і цаніць, што мы ім жыццё прынеслі сваёй стойкасцю, непахіснасцю", — сказаў Прэзідэнт.

Прэзідэнту на памяць аб наведванні інтэрната ветэраны падарылі 2 карціны: напісаную фарбамі і вышытую. Ветэраны таксама пажадалі кіраўніку дзяржавы больш адпачываць, паколькі, на іх думку, ён працуе на знос. "Вы нам патрэбны. Пакуль вы на чале ўлады, мы абсалютна спакойныя, што аб нас старых ёсць клопат", — сказала адна з жыхарак інтэрната. Ад кіраўніка дзяржавы ветэранам таксама быў зроблены падарунак — дамашні кінатэатр.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў учора Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы, перадае БЕЛТА. Прэзідэнт таксама лічыць, што неабходна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика