Уладзіміра Макея ў лютым чакаюць у Тбілісі
14.01.2013 20:48
—
Новости Политики
|
Уладзіміра Макея ў лютым чакаюць у Тбілісі Там пройдзе нефармальная сустрэча міністраў транспарту і замежных спраў краін Усходняга партнёрства. На яе запрошаныя і прадстаўнікі Беларусі.
Сустрэча ладзіцца разам з двума еўракамісарамі — камісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле і еўракамісарам па пытаннях транспарту Сіімам Каласам. Пра гэта паведаміла кіраўніца МЗС Грузіі Мая Панджыкідзэ. Нагадаем, што міністр замежных спраў Уладзімір Макей па-ранейшаму знаходзіцца ў "спісе неўязных" Еўрасаюза. У Тбілісі ж ён можа трапіць бесперашкодна. Як нагадвае на сайце "Хартыя'97" палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, Тбілісі з'яўляецца адзінай сталіцай краіны - удзельніцы Усходняга партнёрства, дзе дагэтуль няма беларускай амбасады. Не выключана, што прыезд Макея супадзе з урачыстым адкрыццём будынка амбасады. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тбілісі з'яўляецца адзінай сталіцай краіны - удзельніцы Усходняга партнёрства, дзе дагэтуль няма беларускай амбасады.
|
|