Дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і вышэйшых навучальных устаноў. 21.by

Дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і вышэйшых навучальных устаноў

26.01.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарагія сябры!

Ад усёй душы віншую вас з Днём беларускай навукі.

У нашы дні веды, нястрымны творчы дух і прага спасціжэння новага ператварыліся ў галоўную рухаючую сілу развіцця цывілізацыі. Адважныя адкрыцці, смелыя ідэі і прарыўныя вынаходніцтвы мяняюць сучасны свет, з'яўляюцца асновай эканамічнага поспеху і сацыяльнага прагрэсу.

Удасканальванне навуковай сферы, захаванне і абагачэнне традыцый даследчых школ, умацаванне сувязяў навукоўцаў з вытворчасцю — прыярытэтныя кірункі палітыкі нашай дзяржавы. Дзякуючы яе падтрымцы беларускія даследчыкі дабіліся значных поспехаў у асваенні касмічнай прасторы, развіцці інфармацыйных і іншых высокіх тэхналогій, стварэнні ўнікальных нанаматэрыялаў, распрацоўцы найноўшых метадаў лячэння захворванняў, вырашэнні многіх актуальных праблем.

Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце працаваць гэтак жа эфектыўна і плённа. Уклад навукоўцаў у выкананне задач інавацыйнага развіцця краіны і мадэрнізацыю вытворчасці закліканы стаць яшчэ больш важкім.

Зычу вам, дарагія сябры, натхнення, новых здзяйсненняў, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія сябры! Ад усёй душы віншую вас з Днём беларускай навукі. У нашы дні веды, нястрымны творчы дух і прага спасціжэння новага ператварыліся ў галоўную рухаючую...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика