Дзейнасць КС Беларусі па забеспячэнні канстытуцыйнай законнасці стане больш выніковай
01.02.2013
—
Новости Политики
|
Аб гэтым падчас рабочай сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам праінфармаваў старшыня Канстытуцыйнага Суда Пётр Міклашэвіч. Як праінфармавалі ў прэс-службе, на сустрэчы была звернута ўвага, што для павышэння эфектыўнасці ўздзеяння права ў розных сферах неабходна ўзмацніць канстытуцыйны кантроль над нарматворчасцю. Чакаецца, што ў бліжэйшы час парламентам будзе прыняты законапраект аб канстытуцыйным судаводстве, унесены Прэзідэнтам. Дзякуючы новай працэсуальнай аснове дзейнасць Канстытуцыйнага Суда па зацвярджэнні канстытуцыйнай законнасці нарматворчасці і правапрымянення стане больш выніковай. Як адзначылі ў прэс-службе Прэзідэнта, падчас сустрэчы кіраўнік дзяржавы станоўча ацаніў дзейнасць Канстытуцыйнага Суда па ўмацаванні канстытуцыйнай законнасці ў 2012 годзе. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Канстытуцыйнаму Суду неабходна ўзяць на кантроль выкананне Паслання Канстытуцыйнага Суда Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Палаце прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу "Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2012 годзе". "Вы прадставілі дакумент аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Беларусі ў 2012 годзе. Я яго накіраваў з адпаведнай рэзалюцыяй усім для выканання. Вазьміце гэта на кантроль. Інфармуйце мяне аб выкананні дзяржаўных прапаноў, якія выкладзены ў вашым дакуменце. Гэта асноўнае", — сказаў Прэзідэнт. "Калі, напрыклад, урад, суды і іншыя органы ўлады на выяўленыя недахопы не рэагуюць, то, напэўна, трэба мяне падключаць да гэтага працэсу, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Гэта недапушчальна, калі Канстытуцыйны Суд у такой, можна сказаць, мяккай форме прапануе адрэагаваць на недахопы, а меры не прымаюцца". Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся таксама якасцю законапраектаў, якія прымае парламент: "Якая сітуацыя з законамі, як, з вашага пункту гледжання, працуе парламент, як вы наогул ацэньваеце яго патэнцыял?" Як адзначыў Пётр Міклашэвіч, у парадку папярэдняга канстытуцыйнага кантролю КС праверыў усе законы, прынятыя парламентам. Усе яны былі прызнаны адпаведнымі нормам і прынцыпам Канстытуцыі. Кіраўнік дзяржавы таксама быў праінфармаваны аб міжнародным супрацоўніцтве КС з аналагічнымі органамі іншых краін, з Венецыянскай камісіяй Савета Еўропы, было ўзгоднена пытанне аб дэлегаванні ў якасці прадстаўніка Беларусі ў гэту камісію намесніка старшыні Канстытуцыйнага Суда Вольгі Сяргеевай. На сустрэчы таксама былі ўзгоднены некаторыя арганізацыйныя пытанні да 20-гадовага юбілею КС, які будзе адзначацца ў 2014 годзе. У сувязі з гэтым Канстытуцыйны Суд мае намер правесці міжнародны форум з удзелам сваіх калег з еўрапейскіх краін, постсавецкай прасторы. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым падчас рабочай сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам праінфармаваў старшыня Канстытуцыйнага Суда Пётр Міклашэвіч.
|
|