Час дыктуе. І патрабуе. 21.by

Час дыктуе. І патрабуе

08.02.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка патрабуе паскораных тэмпаў мадэрнізацыі вытворчасці ва ўсіх сферах Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта.

"Гэта дыктуе час — як сусветны рынак, так і эканоміка краіны, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка ўчора на нарадзе аб павышэнні эфектыўнасці дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта і падпарадкаваных яму арганізацый, перадае карэспандэнтБЕЛТА. — Неабходнасць правядзення нарады звязана з тым, што вынікі, дасягнутыя арганізацыямі Кіраўніцтва справамі, нас вельмі не задавольваюць", — сказаў ён.

Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, на прадпрыемствах гэтай структуры працэс, па вялікім рахунку, не пачынаўся. "Сёння вы не можаце прадэманстраваць ні найноўшых тэхналогій, ні апошніх навуковых дасягненняў, укаранёных у вытворчасць", — сказаў ён. Прэзідэнт лічыць, што рэалізацыя планаў мадэрнізацыі і развіцця вытворчасцяў павінна не толькі мець на ўвазе выхад на новы тэхналагічны ўзровень, але і садзейнічаць рэзкаму ўздыму заработнай платы і даходаў работнікаў. На думку Аляксандра Лукашэнкі, у гэтым важнейшая сацыяльная задача мадэрнізацыі. У першую чаргу гэта адносіцца да фабрык мастацкіх вырабаў, лесагаспадарчых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у структуру Кіраўніцтва справамі.

Прэзідэнт асаблівую ўвагу звярнуў на будаўніцтва і капітальны рамонт аб'ектаў: "Тут цэлы шлейф недахопаў. Дапускаюцца зрывы тэрмінаў уводу ў эксплуатацыю, адступленні ад праектна-каштарыснай дакументацыі, якія прыводзяць да падаражання будаўніцтва і пагаршэння якасных параметраў. Часта нядбайна расходуюцца грашовыя сродкі, што выдзяляюцца на будаўніцтва. Я ўжо не кажу аб якасці". Паводле яго слоў, у гэтым годзе трэба паскоранымі тэмпамі асвойваць новыя напрамкі дзейнасці і рынкі збыту, істотна павысіць акупнасць грашовых сродкаў, якія ўкладваюцца, устараніць існуючыя негатыўныя моманты ў рабоце. Ён таксама акцэнтаваў увагу на тым, што зацягнулася арганізацыйная работа ў шэрагу прадпрыемстваў па іх комплекснай мадэрнізацыі. Не вызначаны крыніцы фінансавання, несвоечасова распрацоўваюцца бізнэс-планы інвестыцыйных праектаў.

На думку Прэзідэнта, неабходна пашырыць сферу прадастаўляемых паслуг, прымяняць гібкую сістэму скідак з улікам сезона, праводзіць эфектыўную рэкламную кампанію.

"Яшчэ пытанне, якое датычыцца сферы паслуг. На якім яны ў нас узроўні? На сусветным? Глыбока сумняваюся. Колькі гадоў гаворым аб уязным турызме! Але рэальных спраў не відаць. Інфраструктуры па вялікім рахунку няма. Прыдарожны сэрвіс — адна назва. Уся індустрыя адпачынку — рыбалка і паляванне", — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў прэтэнзіі адносна дастойнага прадстаўлення беларускай прадукцыі за мяжой: "У рэспубліцы вядзецца работа па захаванні і развіцці нацыянальных культурных традыцый. Аднак на міжнароднай арэне прадстаўленне гэтых традыцый часта ажыццяўляецца з дапамогай прадукцыі, якая не мае нічога агульнага з непаўторным каларытам Беларусі. Дзе вашы ўнікальныя тавары, аб якіх любы сказаў бы, што гэта сапраўды беларускія брэнды, якія ўсе пазнаюць?" На думку Прэзідэнта, сур'ёзныя недахопы ёсць у рабоце з кадрамі: "Яны не толькі не растуць прафесійна, але часта дэградуюць у дзелавым і маральным сэнсе. Даходзіць да следчага ізалятара. А трэба цалкам процілеглае. Патрэбны маладыя перспектыўныя кіраўнікі і галоўныя спецыялісты, здольныя ажывіць эканоміку, фінансавую палітыку, інвестыцыйную дзейнасць".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Мне трэба, каб Кіраўніцтва справамі не толькі поўнасцю адпавядала найвышэйшаму дзяржаўнаму ўзроўню, але і было, як кажуць, заканадаўцам мод".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка патрабуе паскораных тэмпаў мадэрнізацыі вытворчасці ва ўсіх сферах Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта. "Гэта дыктуе час — як сусветны рынак,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика