"Дзяржаўныя СМІ дамінуюць у інфармацыйнай прасторы Беларусі". 21.by

"Дзяржаўныя СМІ дамінуюць у інфармацыйнай прасторы Беларусі"

09.02.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым журналістам паведаміў міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі перад калегіяй ведамства па выніках 2012 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Алег Праляскоўскі адзначыў, што разавыя тыражы рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ — 800 тыс. і 900 тыс. адпаведна — застаюцца на ранейшым узроўні на працягу некалькіх гадоў, але і не растуць. "З гэтым звязана тое, што мы пайшлі ў інтэрнэт. Не хачу глыбока смуткаваць, гаварыць, што мы прайграем "пятай калоне" інтэрнэт. Гэта няпраўда, усе нашы СМІ тут прадстаўлены. Больш таго, кожная раённая газета мае свой сайт", — падкрэсліў міністр.

"Цяпер мы робім вялікі партал СМІ ў Беларусі, які будзе служыць пунктам выхаду на сайт любой газеты, любога канала", — паведаміў Алег Праляскоўскі.

Міністр інфармацыі падкрэсліў, што дзяржаўныя СМІ, як друкаваныя, так і электронныя, утрымліваюць лідарства ў рэйтынгах, а значыць, дамінуюць у інфармацыйнай прасторы Беларусі.

На базе грамадска-палітычнага выдавецкага дома, які ствараецца ў Беларусі на аснове чатырох рэспубліканскіх газет, з часам могуць быць створаны радыё, інфармацыйнае агенцтва, оnlіnе тэлебачанне, заявіў міністр.

Акупнасць рэгіянальнай дзяржаўнай прэсы Беларусі склала каля 95 працэнтаў у 2012 годзе, паведаміў намеснік міністра інфармацыі Уладзімір Матусевіч.

Намеснік міністра інфармацыі адзначыў, што эканамічнае становішча рэдакцый рэгіянальнай прэсы ў 2012 годзе палепшылася. З прыбыткам спрацавалі 44 рэдакцыі. Для параўнання: у 2011 годзе такіх было 29.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым журналістам паведаміў міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі перад калегіяй ведамства па выніках 2012 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Алег Праляскоўскі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика