Адкрытая пазiцыя Бенедыкта ХVІ прынесла яму павагу i ўдзячнасць беларусаў. 21.by

Адкрытая пазiцыя Бенедыкта ХVІ прынесла яму павагу i ўдзячнасць беларусаў

28.02.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваў зварот Папу Рымскаму Бенедыкту ХVI са словамi павагi i ўдзячнасцi, аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе беларускага лiдара.

"У Беларусi з разуменнем i пачуццём шкадавання ўспрынялi Ваша рашэнне аб зняццi з сябе паўнамоцтваў пераемнiка Святога Пятра. За гады Вашага служэння з усёй паўнатой раскрыўся сэнс мiсii Пантыфiка. Вы нястомна змагалiся за захаванне маральных каштоўнасцяў хрысцiянства, якiя з'яўляюцца базавымi для вырашэння праблем сучаснага свету, рабiлi ўсё для ўзвядзення мастоў узаемаразумення, павагi i любовi памiж рознымi краiнамi, народамi i канфесiямi", — гаворыцца ў звароце.

"З вялiкiм задавальненнем я ўспамiнаю сустрэчу з Вамi ў Ватыкане. Ваша адкрытая пазiцыя i ўвага да нашай краiны, садзейнiчанне развiццю адносiн памiж Апостальскiм Прастолам i Беларуссю прынеслi Вам павагу i ўдзячнасць беларускiх грамадзян", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў Бенедыкту ХVI словы шчырай удзячнасцi, пажаданнi моцнага здароўя, аптымiзму i божай дапамогi на многiя гады.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваў зварот Папу Рымскаму Бенедыкту ХVI са словамi павагi i ўдзячнасцi, аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе беларускага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика