Тое, што было пры Уга Чавесу, будзе працягнута. 21.by

Тое, што было пры Уга Чавесу, будзе працягнута

12.03.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі 8 сакавіка ў Каракасе прыняў удзел у Дзяржаўнай цырымоніі развітання з Прэзідэнтам Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавесам, якая прайшла ў будынку Ваеннай акадэміі. Аляксандр Лукашэнка таксама правёў перамовы з кіраўнікамі шэрагу дзяржаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Перад пачаткам цырымоніі ў залу ўнеслі мноства вянкоў. Сярод іх быў і вянок ад Рэспублікі Беларусь і асабіста кіраўніка беларускай дзяржавы. Уга Чавес і Аляксандр Лукашэнка былі вельмі блізкімі сябрамі. Шмат у чым дзякуючы іх дружбе і актыўным кантактам адносіны Беларусі і Венесуэлы дасягнулі ўзроўню стратэгічнага партнёрства, у разы вырас тавараабарот, народы і культуры дзвюх геаграфічна далёкіх краін сталі больш блізкімі.

На цырымоніі развітання Аляксандр Лукашэнка быў у ліку самых ганаровых гасцей. Нягледзячы на вялікую колькасць прысутных кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, Прэзідэнт Беларусі займаў ганаровае месца ў першым шэрагу сярод самых блізкіх сваякоў, сяброў Уга Чавеса і кіраўніцтва Венесуэлы. Аляксандр Лукашэнка першым з прэзідэнтаў нелацінаамерыканскіх дзяржаў аддаў апошнія ўшанаванні ў ганаровай варце ля труны.


Падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Балівіі Эва Маралесам.     У час знаходжання ў Каракасе Прэзідэнт Беларусі правёў кароткія перамовы з выканаўчым віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадура і Старшынёй Нацыянальнай асамблеі Дыясдада Кабельё. Абодва бакі пацвердзілі гатоўнасць працягваць актыўнае супрацоўніцтва.

"Тое, што было пры Уга Чавесу, будзе працягнута", — заявіў Нікалас Мадура.

Аляксандр Лукашэнка таксама пагутарыў з сям'ёй Уга Чавеса, у тым ліку з яго братам, губернатарам штата Барынас Аданам Чавесам.

На сустрэчы з Прэзідэнтам Шматнацыянальнай Дзяржавы Балівія Эва Маралесам, які таксама прыбыў у сталіцу Венесуэлы для ўдзелу ў жалобных мерапрыемствах, дасягнута дамоўленасць аб развіцці беларуска-балівійскіх адносін па венесуэльскім узоры.

"Я ніколі не думаў, што сустрэнемся тут пры падобных абставінах. Мы вельмі шмат з Уга Чавесам размаўлялі пра тваю краіну. Мы нават выпрацавалі план сумесных дзеянняў, і цяпер нам прыйдзецца з табой працягнуць гэтую справу, — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Я вельмі спадзяюся і практычна ўпэўнены ў тым, што ў Венесуэле будзе абраны прэзідэнт, які абавязкова разам з намі будзе рэалізоўваць задумкі Уга Чавеса. Хачу цябе запэўніць у тым, што Беларусь зробіць усё для таго, каб наладзіць з Балівіяй такія ж адносіны, як з Венесуэлай", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Эва Маралес заявіў аб гатоўнасці развіваць двухбаковыя адносіны з Беларуссю. "Дзякую за сустрэчу і спадзяюся, што яна паспрыяе гэтаму", — адзначыў ён.

"На жаль, мы сабраліся тут з трагічнай нагоды. Гэта смерць нашага агульнага сябра. Цяпер як ніколі трэба згуртавацца і быць разам у гэтай сітуацыі. Дзякую ад імя ўсяго лацінаамерыканскага народа за тую падтрымку, якую вы аказваеце ў гэты трагічны момант", — сказаў Эва Маралес.

Прэзідэнт Балівіі прасіў аказаць дапамогу ў развіцці сельскай гаспадаркі, будаўніцтве аграгарадкоў і жылля, здабычы карысных выкапняў, а таксама ў падрыхтоўцы кадраў. Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся зрабіць усё магчымае, каб умацаваць двухбаковыя адносіны і прааналізаваць праблемныя моманты.

Аляксандр Лукашэнка запрасіў Эва Маралеса наведаць Беларусь, каб ён на месцы пазнаёміўся з магчымасцямі сумеснай працы.

Прэзідэнты таксама дамовіліся абмеркаваць з новым кіраўніцтвам Венесуэлы некалькі трохбаковых сумесных праектаў на $2-3 млрд. Плануецца, што ў першым паўгоддзі 2013-га на базе беларускага пасольства ў Венесуэле будзе створана адпаведная рабочая група, каардынацыя работы якой даручана кіраўніку справамі Прэзідэнта Беларусі, сустаршыні Беларуска- венесуэльскай камісіі высокага ўзроўню Віктару Шэйману.

Адбылася таксама сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Эквадора Рафаэлем Карэа Дэльгада. Кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі актуальнасць дамоўленасцяў, дасягнутых падчас нядаўняга афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў гэтую краіну.

Рафаэль Карэа Дэльгада паабяцаў здзейсніць візіт у адказ у Беларусь і адзначыў, што на наступным тыдні ў Эквадоры адбудзецца пасяджэнне Савета Міністраў, на якім будзе заслухана справаздача аб ходзе выканання дамоўленасцяў у рамках беларуска-эквадорскіх адносін.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка пагутарыў са Старшынёй Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба Раулем Кастра.

Жаданне супрацоўнічаць з Беларуссю выказаў і Прэзідэнт Гаіці Мішэль Джозэф Мартэла. Ён адзначыў, што Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес неаднаразова вельмі цёпла адгукаўся пра Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі 8 сакавіка ў Каракасе прыняў удзел у Дзяржаўнай цырымоніі развітання з Прэзідэнтам Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавесам, якая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика