Выкарыстоўваць унікальны вопыт развіцця Сінгапура. 21.by

Выкарыстоўваць унікальны вопыт развіцця Сінгапура

22.03.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусі можа быць карысны ўнікальны вопыт развіцця Сінгапура. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з Прэзідэнтам Сінгапура Тоні Тан Кенг Ямам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гісторыя развіцця незалежнага Сінгапура — гэта ўнікальны вопыт для ўсіх краін. Ён можа быць карысны для ўсіх, у тым ліку для нашай дзяржавы", — сказаў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што шчырае захапленне выклікаюць дасягненні Сінгапура ва ўсіх сферах сацыяльна-эканамічнага развіцця за гады незалежнасці. "Нам імпануе самастойны курс, якога прытрымліваецца Сінгапур на міжнароднай арэне. Першы прэм'ер-міністр Сінгапура Лі Куан Ю зрабіў стаўку на ўласныя сілы і за кароткі па гістарычных мерках тэрмін вывеў краіну з катэгорыі дзяржаў "трэцяга свету" ў лік глабальных лідараў", — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што Беларусь, як і Сінгапур, абрала свой шлях развіцця з улікам інтарэсаў беларускага народа. "Мы настойліва і паслядоўна вырашаем вельмі складаныя эканамічныя і сацыяльныя задачы, праводзячы міралюбівую знешнюю палітыку", — сказаў Прэзідэнт. За 20 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін дасягнуты пэўны прагрэс у развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Сінгапура. "Але перакананы, што нам трэба зрабіць значна больш", — падкрэсліў беларускі кіраўнік.


Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэты першы ў гісторыі адносін дзвюх краін візіт на вышэйшым узроўні ў Сінгапур дазволіў пачаць дыялог па шырокім коле пытанняў, якія маюць узаемную цікавасць. "Мы заклалі падмурак узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў розных сферах", — падкрэсліў Прэзідэнт.

У сваю чаргу Прэзідэнт Сінгапура Тоні Тан Кенг Ям адзначыў дасягненні Беларусі ў развіцці эканомікі на фоне нявызначанасці развіцця сусветнай эканомікі. "За апошнія дзесяць гадоў эканоміка Беларусі павялічылася ўдвая, што з'яўляецца дасягненнем на фоне нявызначанасці развіцця сусветнай эканомікі", — сказаў Прэзідэнт Сінгапура. Ён адзначыў, што афіцыйныя асобы Сінгапура, якія прынялі ўдзел у лістападзе мінулага года ў сёмым Беларускім інвестыцыйным форуме, змаглі атрымаць уласнае ўяўленне аб наяўным патэнцыяле Беларусі. "Гледзячы ў будучыню, я ўпэўнены, што паміж дзвюма краінамі існуе вялікая колькасць сродкаў і магчымасцяў для развіцця добрых адносін, якія ёсць сёння, і мы будзем сумесна працаваць на карысць нашых народаў", — сказаў Прэзідэнт Сінгапура.

Тоні Тан Кенг Ям назваў візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў Сінгапур гістарычнай падзеяй, якая закладвае краевугольны камень у падмурак двухбаковых адносінаў, і выказаў упэўненасць, што ён будзе ў значнай ступені спрыяць павелічэнню дасведчанасці пра патэнцыял супрацоўніцтва з Беларуссю ў розных сферах.

У той жа час Прэзідэнт Сінгапура звярнуў увагу на тое, што эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх краін усё яшчэ знаходзіцца на пачатковым этапе. Ён выказаў надзею, што пашырэнню эканамічнага ўзаемадзеяння і значнага павелічэння ўзаемнага гандлю і інвестыцый, а таксама інтэнсіфікацыі кантактаў паміж афіцыйнымі і прыватнымі асобамі дзвюх краін будзе спрыяць падпісанне падчас гэтага візіту двухбаковых пагадненняў.

Кіраўнік беларускай дзяржавы запрасіў Прэзідэнта Сінгапура наведаць Беларусь з візітам у адказ у зручны для яго час.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусі можа быць карысны ўнікальны вопыт развіцця Сінгапура. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з Прэзідэнтам Сінгапура...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика