Мілінкевіч назваў палітыкаў, якім можа передаць эстафетную палачку. 21.by

Мілінкевіч назваў палітыкаў, якім можа передаць эстафетную палачку

22.03.2013 19:44 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Напярэдадні Дня Волі старшыня руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, першы намеснік старшыні арганізацыі Юрась Губарэвіч і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч наведалі палітзняволенага Паўла Севярынца.



Яны прывезлі ў Куплін, што ў Пружанскім раёне, дзе адбывае пакаранне на “хіміі” за Плошчу-2010 сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, прадукты і паштоўкі з паперай для перапіскі.

“Настрой у Паўла бадзёры. На волі збіраецца працягваць актыўную грамадскую і палітычную дзейнасць. Дарэчы, у зняволенні Павел абсалютна абазнаны у палітычнай сітуацыі, у тым ліку ў міжнародных кантактах Беларусі. Ведае, што адбываецца ўнутры апазіцыі. І ён скіраваны на супрацу ўсіх нацыянальна-дэмакратычных сілаў”, — распавёў пра сустрэчу з Паўлам Севярынцам Юрась Губарэвіч.

Сваімі ўражаннямі ў інтэрв’ю Pyx.by падзяліўся і Аляксандр Мілінкевіч: “Я глядзеў на маладых — Паўла, Юрася, Аляксея — і думаў, што гэтыя былыя маладафронтаўцы разумныя, адказныя і ўжо дасведчаныя палітыкі. Слухаў і разумеў, што надыходзіць іх час: яны маюць зрабіць тое, што не заўсёды атрымоўвалася ў нас. І быў шчаслівы, што ёсць каму перадаць эстафетную палачку. Перамогі Вам, хлопцы!”.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні Дня Волі старшыня руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, першы намеснік старшыні арганізацыі Юрась Губарэвіч і старшыня Партыі БНФ Аляксей...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика