Прынята станоўчае рашэнне аб акрэдытацыі ў Мінску часовага паверанага ў справах Швецыі
11.04.2013
—
Новости Политики
|
Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Марыя Ваньшына, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА адносна інфармацыі аб накіраванні ў Беларусь часовага паверанага ў справах Швецыі. Па выніках праведзеных па ініцыятыве шведскага боку двух раўндаў кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў беларускім бокам прынята станоўчае рашэнне адносна просьбы шведскага боку аб акрэдытацыі ў Мінску часовага паверанага ў справах Швецыі ў Беларусі, адзначылі ў МЗС. Марыя Ваньшына таксама падкрэсліла: "Беларускі бок зыходзіць з таго, што дзейнасць шведскага дыпламата ў Рэспубліцы Беларусь будзе ажыццяўляцца ў поўнай адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах 1961 года і накіравана на рэалізацыю значнага патэнцыялу двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіццё гуманітарных, міжасобасных кантактаў, узаемадзеянне ў галіне экалогіі і тэхнічнай дапамогі". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Марыя Ваньшына, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА адносна інфармацыі аб накіраванні ў...
|
|