Скароцяць чвэрць дзяржслужачых. 21.by

Скароцяць чвэрць дзяржслужачых

13.04.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аптымізацыя сістэмы дзяржаўных органаў Беларусі павінна быць у асноўным завершана да 1 ліпеня гэтага года. Гэта прадугледжана ўказам №168 "Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў", які кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Гэтым нарматыўным актам прадугледжваецца скарачэнне колькасці работнікаў дзяржаўных органаў і арганізацый у сярэднім на 25 працэнтаў.

Указам зацвярджаецца новая тыпавая структура мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, парадак устанаўлення колькасці работнікаў апаратаў канцэрнаў, дзяржаўных устаноў, якія непасрэдна падпарадкаваны рэспубліканскім органам дзяржкіравання, бюджэтных арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэтаў абласнога, базавага і пярвічнага ўзроўняў, раённых і сельскіх выканаўчых камітэтаў.

У прыватнасці, колькасць гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённых выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання), сельскіх, пасялковых выканаўчых камітэтаў устанаўліваецца абласнымі, Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі ў межах колькасці работнікаў, замацаванай ва ўказе.

Вызваляемым дзяржаўным служачым прадастаўляецца на перыяд да працаўладкавання, але не больш як на 12 месяцаў з дня звальнення, права на адтэрміноўку вяртання (пагашэння) крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю), набыццё жылля, а таксама для аплаты навучання пры атрыманні першай вышэйшай адукацыі іх дзецьмі. Ім таксама прадастаўляецца права на медыцынскае абслугоўванне ва ўстановах здароўя, у якіх яны абслугоўваліся да звальнення.

На шэраг міністэрстваў указам ускладаюцца дадатковыя задачы і функцыі.

Так, на Міністэрства гандлю — у частцы забеспячэння выканання арганізацыямі і грамадзянамі заканадаўства ў сферы гандлю, правядзення адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне дзяржзакупак тавараў (работ, паслуг), каардынацыі выставачнай і кірмашовай дзейнасці ў краіне, выдачы ліцэнзій на ўвоз і вываз тавараў, уключаных у Адзіны пералік тавараў, да якіх прымяняюцца забароны або абмежаванні на ўвоз або вываз дзяржавамі — членамі Мытнага саюза ў рамках ЕўрАзЭС у гандлі з трэцімі краінамі.

На Міністэрства замежных спраў ускладаюцца дадатковыя задачы і функцыі па каардынацыі развіцця тавараправоднай сеткі, а таксама выставачнай і кірмашовай дзейнасці за мяжой, мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання знешняга гандлю, дзейнасці па ўзаемадзеянні са СГА.

Міністэрства эканомікі возьме на сябе функцыі па каардынацыі ўзаемадзеяння рэспубліканскіх органаў кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Савету Міністраў, па пытаннях узаемадзеяння з ЕЭК.

Указам ліквідуецца Рэспубліканскі працоўны арбітраж. У сувязі з гэтым ураду да 1 ліпеня 2013 года неабходна будзе забяспечыць вызначэнне парадку і ўмоў дзейнасці працоўных арбітражаў. Прававы інстытут працоўных арбітражаў, якія непасрэдна вырашаюць калектыўныя працоўныя спрэчкі, будзе захаваны.

Акрамя таго, Савету Міністраў даручана да 1 мая 2013 года ўнесці на разгляд кіраўніка дзяржавы прапановы па павышэнні ўзроўню матэрыяльнага забеспячэння дзяржаўных служачых; сумесна з Адміністрацыяй Прэзідэнта і дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь па аптымізацыі існуючай сеткі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь.

Да 1 ліпеня 2013 года Савету Міністраў даручана ўнесці прапановы па рэфармаванні інстытута натарыята і забяспечыць скарачэнне колькасці работнікаў апаратаў канцэрнаў.

Дзяржаўнаму сакратарыяту Савета Бяспекі да 1 чэрвеня 2013 года неабходна далажыць кіраўніку дзяржавы аб аптымізацыі структуры і скарачэнні колькасці пракурорскіх работнікаў, работнікаў органаў пракуратуры, ваенных судоў і сілавых структур.

Кіраўнікам дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый даручана да 1 ліпеня 2013 года прывесці штатныя расклады ў адпаведнасць з указам і пералікам пасад работнікаў, якія ажыццяўляюць тэхнічнае абслугоўванне і забяспечваюць дзейнасць дзяржаўных органаў, якія не належаць да дзяржаўных пасад, што зацвярджаюцца Саветам Міністраў.

Абласным, Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам да 1 ліпеня 2013 года даручаецца прывесці сваю структуру і забяспечыць прывядзенне структуры гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах у адпаведнасць з гэтым указам.

Старшыням абласных выканаўчых камітэтаў неабходна ў 2013 годзе забяспечыць аптымізацыю колькасці сельскіх (пасялковых) выканкамаў, а таксама колькасці іх работнікаў.

Акрамя таго, Савету Міністраў да 1 студзеня 2014 года неабходна забяспечыць аптымізацыю сістэмы дзяржаўных устаноў, непасрэдна падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, і скарачэнне колькасці работнікаў, якія фінансуюццца з бюджэту, у цэлым на 25 працэнтаў.

Персанальная адказнасць за правядзенне аптымізацыі колькасці дзяржслужачых, прымяненне падстаў іх звальнення ўскладзена на кіраўнікоў адпаведных дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый. Названыя кіраўнікі абавязаны прыняць меры па працаўладкаванні дзяржаўных служачых, якія падлягаюць вызваленню пры рэалізацыі гэтага ўказа, з улікам іх прафесіі, кваліфікацыі і раней займаемай пасады, у тым ліку шляхам пераводу на іншую, не звязаную з дзяржаўнай службай работу.

Указ уступае ў сілу з 12 красавіка 2013 года і прадугледжвае правядзенне асноўных працэдур па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў да 1 ліпеня гэтага года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аптымізацыя сістэмы дзяржаўных органаў Беларусі павінна быць у асноўным завершана да 1 ліпеня гэтага года. Гэта прадугледжана ўказам №168 "Аб некаторых мерах па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика