Не дапусціць росту бюджэтных расходаў. 21.by

Не дапусціць росту бюджэтных расходаў

16.04.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стварэнне ў Беларусі адзінай службы судовых экспертыз не павінна прывесці да павелічэння бюджэтнага фінансавання і колькасці работнікаў новай структуры. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 15 красавіка, прымаючы з дакладам па гэтым пытанні дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Беларусі Леаніда Мальцава, міністра фінансаў Андрэя Харкаўца і першага намесніка старшыні Следчага камітэта Андрэя Шведа, які ўзначальвае міжведамасную рабочую групу па стварэнні новай службы.

"Тое, што мы дамовіліся аб стварэнні адзінай службы судовых экспертыз, гэта пытанне вырашанае", — падкрэсліў Прэзідэнт. Пры гэтым ён адзначыў, што ёсць два прынцыповыя пытанні, якія трэба ўлічваць пры стварэнні новага ведамства.

"Вялікае пытанне заключаецца ў тым, каб не атрымалася, што пры стварэнні гэтай службы мы будзем зноў дабаўляць з бюджэту нейкае фінансаванне, і яна пачне работу з таго, што запатрабуе павелічэння бюджэтнага фінансавання, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Павінна адбыцца наадварот: пры стварэнні гэтай службы мы павінны скараціць бюджэтнае фінансаванне".

У якасці другога пытання Аляксандр Лукашэнка абазначыў колькасць работнікаў будучай адзінай службы. Прэзідэнт у сувязі з гэтым нагадаў аб падпісаным нядаўна ўказе, які прадугледжвае скарачэнне колькасці дзяржаўных служачых больш як на 25 працэнтаў. "Таму, ствараючы новую службу, мы павінны памятаць аб гэтым (а яшчэ раней адбылася аптымізацыя колькасці праваахоўных органаў, армію мы пастаянна па плане скарачаем), каб не адбылося так, што мы павялічым колькасць работнікаў службы судовых экспертыз", — адзначыў Прэзідэнт.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стварэнне ў Беларусі адзінай службы судовых экспертыз не павінна прывесці да павелічэння бюджэтнага фінансавання і колькасці работнікаў новай структуры. Аб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика