Фундаментальная галiна эканомiкi. 21.by

Фундаментальная галiна эканомiкi

17.04.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннi функцыянавання i развiцця беларускай энергетыкi, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Галоўнае патрабаванне Прэзiдэнта — павышэнне тарыфаў на цепла- i электраэнергiю магчыма толькi па меры росту даходаў насельнiцтва. Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што яго адносiны да змянення тарыфаў для насельнiцтва застаецца нязменным: "Рост даходаў людзей павiнен апярэджваць рост цэн".

На нарадзе Аляксандр Лукашэнка канстатаваў непразрыстасць механiзмаў фармiравання тарыфаў на паслугi па цепла- i энергазабеспячэннi. Гэта, а таксама пастаяннае павышэнне тарыфаў выклiкае негатыўную рэакцыю як суб'ектаў гаспадарання, так i насельнiцтва. "На гэтым пачынаюць актыўна спекуляваць i нашы працiўнiкi. Таму мной было даручана Камiтэту дзяржаўнага кантролю правесцi дэталёвую праверку абгрунтаванасцi фармiравання тарыфаў", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка станоўча ацанiў увядзенне лiмiтаў на спажыванне электраэнергii i прыроднага газу. Аднак ён звярнуў увагу на нямэтавае выкарыстанне атрыманых за кошт гэтага сродкаў з боку Мiнiстэрства энергетыкi. "Плату за перарасход Мiнэнерга забiрае ў свой кацёл, гэта значыць выкарыстоўвае паводле свайго меркавання, а не строга па мэтавым прызначэннi — на энергазберажэнне. Так справа не пойдзе", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Звяртаючыся да кiраўнiкоў энергетычнага комплексу краiны, Прэзiдэнт запатрабаваў даць адказы, як будуць вырашацца праблемы ў гэтай сферы, пры гэтым абысцiся "без шматслоўных апраўданняў, дакладваць аб'ектыўна i па сутнасцi".

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што энергетычны комплекс з'яўляецца адной з ключавых, стратэгiчна важных галiн эканомiкi. "Я сказаў бы, што гэта фундаментальная галiна эканомiкi i на яе завязаны iншыя энергетычныя працэсы ў нашай краiне. Энергетыка — гэта крывяносныя сасуды нашай эканомiкi. Любы збой у яе рабоце можа прывесцi да вельмi негатыўных вынiкаў, паколькi закранае ўсе без выключэння галiны эканомiкi i сiстэму жыццезабеспячэння краiны, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы звярнуў увагу на шэраг праблем, якiя накапiлiся ў галiне. У першую чаргу ён канстатаваў няўзгодненасць праводзiмай энергетычнай палiтыкi, што ў сваю чаргу абвастрае супярэчнасцi памiж рознымi галiнамi i рэгiёнамi, павялiчвае праблему перакрыжаванага субсiдзiравання. "Глядзiце, да чаго даходзiць, прамысловыя прадпрыемствы i арганiзацыi жылкамунгаса проста адмаўляюцца ад паслуг Мiнэнерга, ствараюць уласныя дублiруючыя магутнасцi. Пры гэтым нi тыя, нi iншыя на кампрамiс не iдуць. У вынiку энергетычныя прадпрыемствы становяцца больш затратнымi, а пакрываць свае ўзрастаючыя выдаткi энергетыкi плануюць за кошт насельнiцтва i бюджэту. Такая пазiцыя для дзяржавы контрпрадукцыйная, i так справа не пойдзе", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, вiдавочны таксама перакосы ў пытаннях энергазберажэння. "Што за паслабленнi робяцца для Мiнэнерга ў выглядзе заданняў не такiх напружаных, як для iншых галiн? У адрозненне ад iншых галiн — поўная адсутнасць матэрыяльнай адказнасцi за iх невыкананне", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. На думку кiраўнiка дзяржавы, энергетыкi сфармiравалi ўласную дзяржаву ў дзяржаве, "нейкую сваю незалежную арганiзацыю з элементамi мафii i банды". Прэзiдэнт таксама канстатаваў неэфектыўнасць экспарту электраэнергii. "Пры iснуючым лiшку магутнасцяў для павелiчэння iх карыснай загрузкi нам неабходна нарошчваць экспарт. Аднак што атрымлiваецца на справе? За мiнулы год у два разы павялiчылi экспарт электраэнергii. Але экспартная цана не пакрывала нават затраты, якiя склалiся ўнутры краiны, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Сiтуацыя прадаўжаецца i ў гэтым годзе. Прычым прадаём яшчэ па больш нiзкiх цэнах. Гэта што за бiзнес?".

На думку кiраўнiка дзяржавы, рэалiзацыя iнвестыцыйных праектаў у энергетыцы iдзе вельмi дрэнна. У сувязi з гэтым кiраўнiк дзяржавы паставiў пытанне аб мэтазгоднасцi ўкладання значных сродкаў у энергетычную сферу, калi ад iх няма той аддачы, на якую разлiчвалi. Паводле даных кiраўнiка дзяржавы, за апошнiя шэсць гадоў дзякуючы актыўнай iнвестыцыйнай палiтыцы дзяржавы арганiзацыямi Мiнэнерга было асвоена капiтальных укладанняў на $7 млрд. "З аднаго боку, гэта добра, з другога боку, зыходзячы з таго, што там адбываецца i як асвойвалiся гэтыя сродкi, не зусiм добра", — сказаў Прэзiдэнт. "Як мне дакладваюць кантралюючыя органы, не ўсё з намечанага выконваецца, адпаведнай аддачы ад укладзеных сродкаў да гэтага часу не атрымана. Сур'ёзныя недапрацоўкi ёсць па многiх напрамках. І ўсё гэта на фоне ўзрастаючых праблем унутры галiны", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы лiчыць, што праблем тут дастаткова, таму запатрабаваў ад кiраўнiкоў энергетычнага комплексу канкрэтных прапаноў па iх вырашэннi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннi функцыянавання i развiцця беларускай энергетыкi, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Галоўнае патрабаванне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика