Жыць па-гаспадарску. 21.by

Жыць па-гаспадарску

17.04.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спартыўныя клубы краіны да 2015 года павінны самастойна зарабляць як мінімум 50 працэнтаў свайго бюджэту

Гэта прадугледжана ўказам Прэзідэнта Беларусі № 191 "Аб аказанні падтрымкі арганізацыям фізічнай культуры і спорту", які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прынцыпова змяняе падыходы да пытанняў аказання падтрымкі спартыўным арганізацыям і накіраваны на яе аптымізацыю. Падтрымка будзе ў першую чаргу аказвацца клубам па гульнявых відах спорту, якія ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў. Разлічваць на атрыманне падтрымкі з усіх прадугледжаных указам крыніц змогуць толькі клубы, чые каманды выступаюць у вышэйшых лігах (экстраліга — у хакеі з шайбай).

Да сродкаў дзяржаўнай падтрымкі таксама будуць належаць сродкі, якія атрымліваюць клубы па ўказу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2005 года № 300 ад дзяржаўных арганізацый, у якіх 50 і больш працэнтаў акцый знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы.

Больш дакладна вызначана доля сродкаў, што накіроўваюцца на развіццё дзіцяча-юнацкага спорту са сродкаў атрыманай падтрымкі, — не менш за 15 працэнтаў. Гэта дасць магчымасць значна ўмацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, павысіць матывацыю трэнерскага складу і забеспячэнне спаборніцкай дзейнасці навучэнцаў.

Ва ўказе акрэслены шэраг абавязковых умоў, якія стымулююць клубы да павелічэння даходаў ад уласнай гаспадарчай дзейнасці. У тым ліку з гэтай мэтай значна пашыраны пералік відаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія спартыўныя арганізацыі могуць ажыццяўляць без стварэння камерцыйных арганізацый. З улікам гэтых новаўвядзенняў плануецца дасягненне да 2015 года мінімум 50-працэнтнай акупнасці дзейнасці клубаў.

Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання і дзейнічае да 31 снежня 2015 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спартыўныя клубы краіны да 2015 года павінны самастойна зарабляць як мінімум 50 працэнтаў свайго бюджэту Гэта прадугледжана ўказам Прэзідэнта Беларусі № 191 "Аб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика