Падзяка прэзідэнта за плённую працу. 21.by

Падзяка прэзідэнта за плённую працу

18.04.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у будаўніцтва Мінскага метрапалітэна і ў сувязі з 35-годдзем пачатку будаўніцтва метро ў Мінску аб'яўлена калектыву работнікаў будаўнічага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Мінскметрабуд". Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Падзяка Прэзідэнта таксама аб'яўлена калектыву работнікаў ААТ "Гроднапрамбуд" за правядзенне ў кароткія тэрміны і на высокім узроўні рамонтна-аднаўленчых работ у сярэдняй школе № 2 горада Крымска Краснадарскага края Расійскай Федэрацыі.

За шматгадовую плённую працу ў будаўнічай галіне, значны асабісты ўклад у развіццё мостабудавання падзякі Прэзідэнта ўдастоена начальнік будаўнічай лабараторыі ААТ "Мостаатрад № 425" з Віцебска Галіна Валынец.

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена намесніку старшыні Брэсцкага аблвыканкама Якаву Бухавецкаму за шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу.

Старшыня грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Мікалай Чаргінец удастоены падзякі Прэзідэнта за значны асабісты ўклад у сацыяльна-культурнае, грамадска-палітычнае жыццё краіны, развіццё і прапаганду айчыннай культуры і літаратуры.

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена дырэктару Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 3 Канстанціну Грыгаровічу за шматгадовую плённую працу ў сістэме адукацыі, значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці.

Медыцынская сястра Дзіцячага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця Ала Шымановіч удастоена падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у арганізацыю медыцынскага абслугоўвання дзяцей-інвалідаў.

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы сацыяльнай абароны насельніцтва падзяка Прэзідэнта аб'яўлена начальніку аддзела сацыяльнага страхавання Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ларысе Капыльскай і начальніку ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Жыткавіцкага райвыканкама Наталлі Макарэвіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у будаўніцтва Мінскага метрапалітэна і ў сувязі з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика