Беларусь і Літва пераходзяць да інвестыцыйнага супрацоўніцтва. 21.by

Беларусь і Літва пераходзяць да інвестыцыйнага супрацоўніцтва

19.04.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч прыбыў у Клайпеду на чале беларускай дэлегацыі для ўдзелу ў беларуска-літоўскім эканамічным форуме, які праходзіць гэтымі днямі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Гэта штогадовае мерапрыемства, на якім абмяркоўваюцца пытанні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння. Таксама ў гэты час у Клайпедзе адбудуцца першае сумеснае пасяджэнне беларускага і літоўскага дзелавых саветаў па эканамічным і гандлёвым супрацоўніцтве, кантактна-кааперацыйная біржа. Агульная колькасць удзельнікаў мерапрыемства ад Беларусі, Літвы, Фінляндыі складзе амаль 300 чалавек.

Міхаіл Мясніковіч сустрэўся са сваім літоўскім калегам Альгірдасам Буткявічусам. Прэм'ер-міністры абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-літоўскага эканамічнага супрацоўніцтва, шэраг сумесных праектаў, якія рэалізуюцца ў Літве, а таксама намецілі перспектыўныя напрамкі інтэграцыйнага ўзаемадзеяння.

Міхаіл Мясніковіч падзякаваў літоўскаму боку за магчымасць сустрэцца і абмеркаваць надзённыя пытанні. "Урады павінны ствараць камфортныя ўмовы для таго, каб нашы кампаніі паспяхова вырашалі пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", — адзначыў ён.

Цяпер дзяржавы пераходзяць да інвестыцыйнага супрацоўніцтва, канстатаваў Міхаіл Мясніковіч. Беларусь — важны эканамічны партнёр Літвы, у тым ліку ў сферы транспарту, падкрэсліў Альгірдас Буткявічус. У гэтай сферы ёсць рэзервы для супрацоўніцтва, упэўнены літоўскі прэм'ер. "Хацелася б, каб літоўскія кампаніі яшчэ больш паспяхова выкарыстоўвалі свае нішы на беларускім рынку, а беларускія кампаніі разглядалі Літву як вароты на рынкі Еўрасаюза", — адзначыў ён. "Беларусь мае патэнцыял развіцця ў адносінах з ЕС", — падкрэсліў літоўскі прэм'ер-міністр. Літва прывабная для Беларусі як вароты Еўрапейскага саюза, лічыць ён. А літоўскае старшынства ў ЕС з'яўляецца добрай магчымасцю для абнаўлення адносін ЕС і Беларусі. "Літва гатова дапамагчы Беларусі ісці па гэтым шляху", — дадаў Альгірдас Буткявічус.

Міхаіл Мясніковіч пасля сустрэчы паведаміў журналістам, што "Беларуськалій" фактычна купіў 30 працэнтаў тэрмінала сухіх насыпных грузаў. Гэта вельмі вялікі тэрмінал. Я лічу, што гэтыя інвестыцыі ў памеры $30 млн — добрыя інвестыцыі", — сказаў Міхаіл Мясніковіч. Такім чынам, пакет акцый тэрмінала ў памеры 30 працэнтаў належыць ААТ "Беларуськалій", растлумачыў ён. Беларусь інвесціруе ў эканоміку Літвы.

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, кіраўнік літоўскага ўрада наведае Беларусь з візітам у чэрвені 2013 года. "Мы абмяркуем шэраг канкрэтных праектаў. Я вельмі рады, што пасля пэўнага двухгадовага зацішша мы зноў уступілі ў фазу даволі актыўнага дыялогу ўрадаў, і гэта радуе бізнес-колы", — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

"Лічым, што ў перыяд старшынства Літвы ў ЕС у 2013 годзе мы проста абавязаны рэалізаваць дадатковыя магчымасці па лініі Беларусь — ЕС, сур'ёзна рушыць наперад па шляху нармалізацыі беларуска-еўрапейскіх адносін. І гэта, упэўнены, будзе па заслугах ацэнена гісторыяй. Палітыка санкцый, ультыматумаў і дыктату абсалютна бесперспектыўная, і яна павінна адысці ў мінулае", — заявіў Міхаіл Мясніковіч.

Ён нагадаў, што Прэзідэнт Беларусі вылучыў ініцыятыву "Інтэграцыя інтэграцый" для фарміравання шырокай платформы супрацоўніцтва і эканамічнай кааперацыі на прасторы ад Уладзівастока да Лісабона. "Гэта рэальны еўразійскі праект на прынцыпах свабоды гандлю, недыскрымінацыі, узаемнай павагі і канструктыўнага дыялогу народаў, якія насяляюць наш кантынент", — падкрэсліў беларускі прэм'ер.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч прыбыў у Клайпеду на чале беларускай дэлегацыі для ўдзелу ў беларуска-літоўскім эканамічным форуме, які праходзіць гэтымі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика