Дадатковыя меры па абароне жыллёвых iнтарэсаў непаўналетнiх дзяцей
19.04.2013
—
Новости Политики
|
Гэта прадугледжана ўказам №197 «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 верасня 2007 года №413», якi кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 17 красавiка, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдара. Дакумент накiраваны на карэкцiроўку Палажэння аб рэгiстрацыi грамадзян па месцы жыхарства i месцы знаходжання. Карэкцiроўкi ўносяцца ў мэтах удакладнення парадку рэгiстрацыi непаўналетнiх дзяцей, а таксама прывядзення названага Палажэння ў адпаведнасць з заканадаўчымi актамi, у тым лiку з Жыллёвым кодэксам Беларусi, якi ўступiў у сiлу 2 сакавiка 2013 года. Згодна з указам, для абароны iнтарэсаў непаўналетнiх дзяцей iх рэгiстрацыя будзе захоўвацца па месцы жыхарства бацькоў незалежна ад далейшага месца знаходжання гэтых дзяцей (у дзiцячых дамах, iнтэрнатах, апякунскiх сем'ях). Бацькi, а таксама ўсынавiцелi або ўдачарыцелi, абавязаны зарэгiстраваць непаўналетнiх дзяцей па сваiм месцы жыхарства не пазней за адзiн месяц з дня рэгiстрацыi нараджэння або пераезду на новае месца жыхарства або ўступлення ў сiлу рашэння суда аб усынаўленнi (удачарэннi). У выпадку замацавання мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi за дзецьмi-сiротамi i дзецьмi, якiя засталiся без апекi бацькоў, жылых памяшканняў рэгiстрацыя такiх дзяцей па месцы жыхарства ў гэтых памяшканнях, у тым лiку пасля дасягнення паўналецця, ажыццяўляецца без згоды ўласнiкаў, а таксама iншых асоб, зарэгiстраваных у гэтых жылых памяшканнях. Акрамя таго, указам устанаўлiваецца парадак рэгiстрацыi грамадзян па месцы жыхарства i месцы знаходжання ў жылых памяшканнях, якiя знаходзяцца ва ўласнасцi або карыстаннi адначасова дзвюх i больш асоб. У прыватнасцi, вызначаюцца асобы, згода якiх патрэбна на рэгiстрацыю родных, сваякоў, непрацаздольных утрыманцаў i iншых грамадзян да ўдзельнiка агульнай долевай уласнасцi, наймальнiка жылога памяшкання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта прадугледжана ўказам №197 «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 верасня 2007 года №413», якi кiраўнiк дзяржавы Аляксандр...
|
|