Ветэранам, камандаванню, прафесарска-выкладчыцкаму складу, слухачам і курсантам Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
03.05.2013
—
Новости Политики
|
Паважаныя таварышы! Віншую вас з 60-гадовым юбілеем Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. За гэтыя гады выпускнікамі акадэміі стала больш за трыццаць тысяч афіцэраў для Узброеных Сіл нашай дзяржавы, а таксама больш за чатыры тысячы ваенных спецыялістаў для армій 38 замежных дзяржаў. Якасць і эфектыўнасць падрыхтоўкі афіцэрскага складу ў Ваеннай акадэміі прызнаны далёка за межамі Беларусі. Сведчаннем таму з'яўляецца зацікаўленасць ваенных ведамстваў краін блізкага і далёкага замежжа ў навучанні спецыялістаў для нацыянальных узброеных сіл менавіта ў нашай навучальнай установе. Безумоўна, галоўным багаццем акадэміі з'яўляюцца кваліфікаваныя кадры — патрыёты, прафесіяналы найвышэйшага ўзроўню. Упэўнены, маючы магутны інтэлектуальны патэнцыял і вельмі багатыя традыцыі, Ваенная акадэмія ўпіша яшчэ нямала яркіх старонак у развіццё беларускай ваеннай школы і забеспячэнне нацыянальнай бяспекі дзяржавы. У гэты святочны дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых дасягненняў на карысць нашай Радзімы. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя таварышы! Віншую вас з 60-гадовым юбілеем Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. За гэтыя гады выпускнікамі акадэміі стала больш за трыццаць тысяч...
|
|