Новы механізм дзяржзаказу на будаўніцтва жылля для льготнікаў. 21.by

Новы механізм дзяржзаказу на будаўніцтва жылля для льготнікаў

13.05.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі ўводзіцца механізм дзяржзаказу на будаўніцтва жылля для катэгорый грамадзян, якія маюць права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі. Адпаведны ўказ № 215 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленні будаўніцтва (узвядзення, рэканструкцыі) жылых памяшканняў" кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Указам з 2013 года ўводзіцца новы механізм паляпшэння жыллёвых умоў для катэгорый грамадзян, якія маюць права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі, — дзяржаўны заказ на будаўніцтва жылля", — праінфармавалі ў прэс-службе.

Сутнасць дзяржаўнага заказу заключаецца ў тым, што на этапе будаўніцтва грамадзяне выключаны з інвестыцыйнага працэсу. Будаўніцтва жылых памяшканняў будзе ажыццяўляцца адзінымі дзяржаўнымі заказчыкамі (УКБ), а таксама іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі або арганізацыямі з доляй дзяржавы ў статутным фондзе 50 працэнтаў і больш па рашэнні гарадскога, раённага выканаўчага камітэта.

Названыя арганізацыі маюць права атрымліваць ільготныя крэдыты, што прадастаўляюцца ААТ "ААБ Беларусбанк" за кошт рэсурсаў, вызначаных Саветам Міністраў па ўзгадненні з банкам, у межах агульнага аб'ёму льготных крэдытаў, прадугледжаных на выкананне праграмы жыллёвага будаўніцтва на чарговы год. Працэнты за карыстанне льготнымі крэдытамі па дзяржаўным заказе ўстанаўліваюцца ў памеры 2 працэнтаў гадавых і выплачваюцца заказчыкамі штомесяц, пачынаючы з месяца, які ідзе за месяцам выдачы крэдыту.

Ільготны крэдыт па дзяржаўным заказе прадастаўляецца арганізацыі-заказчыку пры наяўнасці заключэння дзяржаўнай экспертызы праектнай дакументацыі, дазволу на правядзенне будаўніча-мантажных работ і дагавора будаўнічага падраду.

Максімальны памер такога льготнага крэдыту вызначаецца зыходзячы з каштарыснага кошту будаўніцтва жылога дома на дату пачатку выканання будаўніча-мантажных работ за вылічэннем затрат на падрыхтоўку праектнай дакументацыі.

Пагашэнне запазычанасці па льготных крэдытах, прадастаўленых заказчыкам, якія ажыццяўляюць будаўніцтва жылых дамоў па дзяржаўным заказе, будзе ажыццяўляцца пасля пераафармлення запазычанасці на грамадзян, уключаных у спісы на атрыманне льготных крэдытаў і заключыўшых крэдытныя дагаворы. Пераафармленне такой запазычанасці на грамадзян выконваецца пасля ўнясення імі ўласных сродкаў, у тым ліку сродкаў аднаразовых субсідый, вызначаных як рознасць паміж коштам жылога памяшкання па дагавору куплі-продажу і сумай ільготнага крэдыту, якая падлягае атрыманню ў адпаведнасці з крэдытным дагаворам.

Дзяржаўным заказчыкам (УКБ мясцовага выканаўчага і распарадчага органа) будуць перададзены ўсе звязаныя з будаўніцтвам фінансавыя і адміністрацыйныя рэсурсы, правы і адказнасць за планаванне, каардынацыю дзеянняў удзельнікаў інвестыцыйнага працэсу, тэрміны, якасць і кантроль кошту жылля.

Важнай перавагай механізму будаўніцтва жылля на аснове дзяржаўнага заказу стане скарачэнне тэрмінаў будаўніцтва і, як вынік, зніжэнне яго кошту, а таксама прадастаўленне грамадзянам гатовага жылля па цэнах на дату ўводу жылога дома ў эксплуатацыю.

Для будаўніцтва жылых памяшканняў па дзяржаўным заказе будуць выкарыстоўвацца праекты (серыі) эканамічных жылых дамоў тыпавых спажывецкіх якасцей, пералік якіх устанаўліваецца Мінбудархітэктуры.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі ўводзіцца механізм дзяржзаказу на будаўніцтва жылля для катэгорый грамадзян, якія маюць права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі. Адпаведны ўказ № 215...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика