Беларусь гатова абмяркоўваць пытанне пашырэння аб'ёмаў пастаўкі расійскіх нафты і газу
17.05.2013
—
Новости Политики
|
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам ААТ НК "Раснафта" Ігарам Сечыным і прэзідэнтам ААТ НК "РусНафта" Міхаілам Гуцарыевым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што для развіцця супрацоўніцтва з гэтымі кампаніямі няма абсалютна ніякіх перашкод. "Калі, дапусцім, умовы будуць нармальныя, лепшыя, чым у іншых кампаній, то мы можам узяць большую колькасць нафты на перапрацоўку, пры вашым, вядома, жаданні. Тут у нас праблем ніякіх няма", — сказаў Прэзідэнт. "Што датычыцца паставак нафтапрадуктаў, калі ласка, давайце будзем дамаўляцца разам, у нас таксама тут ніякіх перашкод няма. Нашы нафтаперапрацоўчыя заводы вы ведаеце", — дадаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў расійскаму боку ўдзел у рэалізацыі праектаў у сферы хімічнай прамысловасці. "У нас добры шлейф і нафтахімічнай прадукцыі, — адзначыў Прэзідэнт, — а таксама вопыт і школа па вытворчасці азотных угнаенняў. У вас пад 50 млрд куб. м газу, вы не пастаўляеце на экспарт, але, я лічу, унутры, у Саюзнай дзяржаве, мы маглі б дамовіцца. І вы маглі б пад 3 млрд куб. м перапрацоўваць, калі мы пабудуем новы завод, а пляцоўка ўжо гатова. Вы пастаўляеце газ, дамовімся па акцыяніраванні прадпрыемства і пастаўках на знешні рынак, вельмі добрая эканоміка". Аляксандр Лукашэнка дадаў, што, у выпадку неабходнасці, гатовы размаўляць на гэту тэму з Прэзідэнтам Расіі. "І іншых праектаў тут дастаткова", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Мы гатовы адкрыць дзверы для таго, каб вы маглі вельмі эфектыўна ўвайсці ў Беларусь, і пажадана, вядома, каб была высокая даходнасць і эфектыўнасць вашай работы, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Прынцып адзін: у нас павінен быць інтарэс крыху вышэйшы, чым у іншых кампаній. Я лічу, вы зможаце Беларусь зацікавіць, паколькі аб'ёмаў і нафты, і газу ў вас шмат, і наперадзе вялікае развіццё". У сваю чаргу Ігар Сечын падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за асабістую ўвагу да праектаў. Ён адзначыў, што "Раснафта" сёння ўжо актыўна працуе ў Беларусі і пастаўляе каля палавіны аб'ёмаў нафты, якая перапрацоўваецца на беларускіх заводах. "Поўнасцю пацвярджаю, што прынцыпы, якіх мы будзем прытрымлівацца ў рабоце з нашымі стратэгічнымі беларускімі партнёрамі, — гэта давер, узаемная павага і ўлік узаемных інтарэсаў. Мы гатовы ў поўным аб'ёме дзяліцца выгадай з нашымі партнёрамі і ствараць доўгатэрміновыя праекты", — запэўніў Ігар Сечын. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам ААТ НК "Раснафта" Ігарам Сечыным і прэзідэнтам ААТ НК "РусНафта"... |
|