Міхаіл Мясніковіч: "В'етнам — наш традыцыйны і надзейны сябар у Паўднёва-Усходняй Азіі". 21.by

Міхаіл Мясніковіч: "В'етнам — наш традыцыйны і надзейны сябар у Паўднёва-Усходняй Азіі"

17.05.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь і В'етнам падпісалі 10 камерцыйных кантрактаў на агульную суму больш як $100 млн. Аб гэтым паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч па выніках сустрэчы ў беларускім урадзе з прэм'ер-міністрам Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Нгуен Тан Зунгам, перадае БЕЛТА.

Беларускі прэм'ер адзначыў, што перагаворы прайшлі ў канструктыўным і дзелавым ключы, сведчанне таго — абмеркаванне нават большай колькасці пытанняў, чым прадугледжвалася парадкам дня. "Але гэта не толькі абмеркаванне — падпісана 10 камерцыйных кантрактаў на агульную суму звыш $100 млн. З улікам падпісаных ужо дакументаў, раней дзеючых, мы мяркуем, што аб'ём узаемнага таварабароту можна ў бліжэйшыя тры гады падвоіць", — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

"Кантакты на вышэйшым і высокім узроўні паміж нашымі краінамі сфарміравалі трывалую базу для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па ўсіх галінах: у эканоміцы, культуры, навуцы. В'етнам — наш традыцыйны і надзейны сябар у Паўднёва-Усходняй Азіі", — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Бакі дамовіліся аб прынцыпова новых праектах, у тым ліку па харчаванні. Размова ідзе, у прыватнасці, аб стварэнні вытворчасці малочнай прадукцыі ў В'етнаме і кавы — у Беларусі. Таксама сфарміравана дарожная карта супрацоўніцтва, якую прадстаўнікі бізнес-колаў Беларусі і В'етнама разгледзяць восенню 2013 года ў Мінску. У час сустрэчы прэм'еры таксама абмеркавалі дэталі будучага пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж Мытным саюзам Беларусі, Расіі і Казахстана і В'етнамам. Міхаіл Мясніковіч лічыць магчымым падпісанне гэтага пагаднення ўжо ў 2014 годзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь і В'етнам падпісалі 10 камерцыйных кантрактаў на агульную суму больш як $100 млн. Аб гэтым паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика