Віншаванне Прэзідэнта
23.05.2013
—
Новости Политики
|
Калектыву Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Дарагія сябры! Сардэчна віншую вас з 80-годдзем з дня заснавання Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Ваш тэатр — наш гонар і сапраўдны нацыянальны набытак. Яго гісторыя напоўнена яркімі адкрыццямі, незабыўнымі спектаклямі і нязгасным творчым гарэннем выдатных майстроў, якія прынеслі беларускаму мастацтву сусветную славу. Сёння, як і дзесяцігоддзі назад, Вялікі тэатр захоўвае вернасць высокім эстэтычным ідэалам акадэмічнага мастацтва і ў той жа час застаецца на дзіва сучасным, адкрытым для смелых эксперыментаў і наватарскіх мастацкіх рашэнняў. Цудоўная плеяда праслаўленых артыстаў і маладых талентаў паспяхова вырашае самыя складаныя творчыя задачы. Упэўнены, што калектыў вашага тэатра і надалей будзе плённа служыць беларускай культуры, узбагачаючы яе скарбніцу бліскучымі прэм'ерамі і запальваючы новыя зоркі. У гэты святочны дзень зычу вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, поспехаў, шчасця і дабра. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калектыву Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
|
|