Нельга дапусціць росту карупцыі. 21.by

Нельга дапусціць росту карупцыі

24.05.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе больш эфектыўнай работы ў барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі. Аб гэтым ён заявіў 23 мая, прымаючы з дакладам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Леаніда Мальцава, паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб неабходнасці рэгулярнага правядзення нарад з сілавымі структурамі — КДБ, МУС, Мінабароны і іншымі. Тэмы такіх нарад павінны быць актуальнымі, на злобу дня. У прыватнасці, у цэнтры ўвагі наступнай нарады павінна быць барацьба з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі.

Прэзідэнт лічыць, што ў пытаннях барацьбы з карупцыяй праваахоўнымі органамі праводзіцца недастаткова актыўная работа. "Мяне вельмі насцярожвае тое, што ў нас фактычна гэтай праблемай займаецца Камітэт дзяржаўнай бяспекі, а астатнія на лаўрах спачываюць і лічаць, што гэта не іх праблема. А Пракуратура ж у нас галоўная структура, якая павінна займацца барацьбой з карупцыяй, курыраваць і кантраляваць гэту работу. МУС мае магчымасці намнога большыя, чым Камітэт дзяржбяспекі. Скажу прама, што ўчастковыя міліцыянеры і ўвогуле міліцыя ведаюць усё, што робіцца ў краіне. Але ад МУС я такіх дзеянняў пакуль не бачу".

Прэзідэнт адзначыў, што гэта не гаворыць аб тым, што неабходна "выхапіць шашкі нагала і секчы налева і направа". Паводле яго слоў, узровень карупцыі ў Беларусі прыкметна ніжэйшы, чым у іншых краінах, аднак у такой сітуацыі ні ў якім выпадку нельга дапусціць яе росту.

Прэзідэнт лічыць, што асноўныя сілы адпаведных праваахоўных органаў неабходна перакінуць на гэты напрамак.

"Але недапушчальна, калі ў справядлівай, сумленнай і добрай краіне існуюць такія правапарушэнні. Мы не можам дапусціць, каб праз эканамічныя правапарушэнні ў нас адбылося расслаенне грамадства. Яно ўжо сёння ёсць: ён мае паўтара нейкага магазінчыка, а сям'я ездзіць на трох іншамарках, купленых па мільёну долараў. Адкуль, калі прыбытак вельмі малы ў гэтых паўтара магазінах? Значыць, недзе скрываюць, займаюцца левымі схемамі, скрываюць ад падаткаабкладання даходы і гэтак далей. Я спецыяльна ўтрырую і бяру гэты дробны прыклад. Але ў нас ёсць "кіты" больш сур'ёзныя, якія ўхіляюцца ад падаткаабкладання", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што хацеў бы пачуць прапановы ў гэтай частцы ад удзельнікаў плануемай нарады.

Акрамя таго, на сустрэчы ішла размова аб падрыхтоўцы да святкавання Дня Незалежнасці: "Як мы рыхтуемся да парада, як мы яго будзем праводзіць? Ён павінен быць аптымальным, але эканоміць на істотным нельга — лепш не праводзіць парад наогул, чым праводзіць толькі для таго, каб правесці".

Прэзідэнту даложана таксама аб ходзе аптымізацыі Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, а таксама Міністэрства ўнутраных спраў, Следчага камітэта, Пракуратуры, Узброеных Сіл. Паводле слоў Леаніда Мальцава, аптымізацыя гэтых структур адпавядае існуючай у краіне сітуацыі, і такая палітыка будзе прадаўжацца і далей.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе больш эфектыўнай работы ў барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі. Аб гэтым ён заявіў 23 мая, прымаючы з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика