Поздравление Президента Беларуси с 400-летием пребывания иконы Божьей Матери в Будславе
06.07.2013 09:34
—
Новости Политики
| БелТА
Источник материала: БелТА Вернікам Рымска-каталіцкай царквыПаважаныя суайчыннікі! Віншую вас і шматлікіх гасцей Беларусі з 400-годдзем прыбыцця цудатворнай іконы Маці Божай у Будслаў. Рымска-каталіцкая царква за час існавання на беларускай зямлі аказала значны ўплыў на адметнасць культуры і гістарычнага лёсу нашага народу. Сапраўдным сімвалам непахіснасці веры і адданасці людзей традыцыям хрысціянства стаў нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Штогод у Будслаў сцякаюцца дзясяткі тысяч паломнікаў, каб наблізіцца да свяшчэннай заступніцы Беларусі, атрымаць ад Маці Божай духоўную падтрымку. Яна нясе спрадвечную праўду дабра, міласэрнасці і любові, дапамагае аб'ядноўваць прадстаўнікоў розных пакаленняў, моладзь і сталых, будучыню і мінулае, наватарства і традыцыю, каб узбагачаць новым зместам сучаснасць. Урачыстасці ў гэтым бласлаўлёным месцы напаўняюць сэрцы гонарам і радасцю за нашу краіну. Няхай веліч і значнасць свята адчуваюць новыя пакаленні вернікаў і праз стагоддзі гучыць у Будславе малітва за Беларусь, за яе народ. Шчыра жадаю ўсім вам здароўя, шчасця, дабрабыту і плёну ва ўсіх справах. Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня 2013 года.-0- БЕЛТА о новостях в стране и мире
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рымска-каталіцкая царква за час існавання на беларускай зямлі аказала значны ўплыў на адметнасць культуры і гістарычнага лёсу нашага народу. Сапраўдным сімвалам...
|
|