Рух "За Свабоду" вызначыўся з пяццю пытаннямі для "Народнага рэферэндуму". 21.by

Рух "За Свабоду" вызначыўся з пяццю пытаннямі для "Народнага рэферэндуму"

09.12.2013 20:24 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пытанні для "Народнага рэферэндуму" праз галасаванне выбрала Рада арганізацыі, паведамляецца на сайце руху.

Рух "За Свабоду" прапануе такую пяцёрку пытанняў (тэмаў), адзначаючы пры гэтым неабходнасць дапрацоўкі іх фармулёвак.

1. Ці згодныя вы, што трэба выбіраць кіраўнікоў выканкамаў гарадоў, раёнаў і абласцей прамым галасаваннем грамадзян?

2. Ці згодныя вы, што неабходна павялічыць колькасць бясплатных месцаў у дзяржаўных ВНУ з 30% да 50% і зрабіць усё, каб беларускія дыпломы прызнаваліся ў Еўропе?

3. Ці згодныя вы, што ў выпадку, калі дзяржава не можа даць неабходную мэдычную дапамогу грамадзяніну да 16 гадоў, яна павінна аплаціць такое лячэнне ў Беларусі ці за мяжой?

4. Ці падтрымліваеце вы курс на эканамічную інтэграцыю і спрашчэнне візавага рэжыму з Еўрапейскім Саюзам?

5. Ці згодныя вы, што ўсе праграмы і інстытуты, якія фінансуюцца бюджэтнымі грашыма, павінны даваць дэталёвую і публічную справаздачу пра даходы і расходы, акрамя выпадкаў, якія ахоўваюцца заканадаўствам пра ваенную і дзяржаўную тайну?

З гэтым пералікам пытанняў Рух "За Свабоду" будзе браць удзел у перамовах ініцыятараў "Народнага рэферэндуму" па вызначэнні канчатковага Топ-5.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рух "За Свабоду" прапануе такую пяцёрку пытанняў (тэмаў), адзначаючы пры гэтым неабходнасць дапрацоўкі іх фармулёвак.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика