Правацэнтрысты зладзілі шэсце ад ЦУМа да БТРК і запатрабавалі стварыць новы ТБ-канал
02.09.2016 06:04
—
Новости Политики
|
Правацэнтрысцкая кааліцыя правяла агітацыйныя пікеты каля ЦУМа і будынка Белтэлерадыёкампаніі, а таксама зладзіла шэсце па праспекце Незалежнасці. Мерапрыемства наведаў лідар кіруючай партыі Еўрасаюза Жозэф Доль. Пікет каля ЦУМа сабраў некалькі дзясяткаў правацэнтрыстаў. На ім былі Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Алесь Лагвінец, Юрась Губарэвіч і іншыя палітыкі з Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і Руху «За Свабоду», якія ў лістападзе 2015 года аб’ядналіся ў кааліцыю. Прыкладна на 20 хвілін пікет наведаў Жозэф Доль, кіраўнік Еўрапейскай народнай партыі, які знаходзіцца ў Беларусі з працоўным візітам. Палітык у пікеце ўдзел не прымаў, з журналістамі не размаўляў. Кандыдат у дэпутаты па Каліноўскай акрузе Юрась Губарэвіч нагадаў мінакам галоўныя пункты сваёй праграмы: неабходнасць стварэння новых працоўных месцаў, прыватызацыі прадпрыемстваў, нармальнай пенсійнай рэформы і г. д. — Ніякія рэформы немагчымыя без свабодных выбараў, — сказаў ён. — 11 верасня пройдзе чарговае галасаванне, але месцы ў Палаце прадстаўнікоў ужо размеркаваныя. Палітык дадаў, што ў працавітага народа, які жыве ў цэнтры Еўропы мусіць быць годны ўзровень жыцця. — Чаму нашыя людзі не маюць еўрапейскіх заробкаў?, — гучна выкрыкнуў Губарэвіч праз гукаўзмацняльнік. Пасля слова ўзяў калега Губарэвіча па Руху «За Свабоду» незарэгістраваны кандыдат Ён растлумачыў, чаму дэмакратычныя сілы ўдзельнічаюць у выбарах, хоця і не вераць у справядлівы падлік галасоў: — Вы можаце ўявіць, каб людзі маглі спакойна казаць пра тыя праблемы, што ёсць у краіне, калі б не было гэтай гульні ў выбары? Трэба карыстацца магчымасцю. Мы ўдзельнічаем у кампаніі, каб казаць пра праблемы, якія мы не чуем з дзяржаўнага ТБ, — сказаў палітык. Лідар АГП Анатоль Лябедзька адзначыў, што прызначаныя дэпутаты — гэта адметнасць Беларусі: — Прызначаны дэпутат націснуў на кнопку — і вашыя 250 мільёнаў долараў пайшлі на будаўніцтва дванаццатай рэзідэнцыі Лукашэнка. Яны націснулі другі раз — і вашыя 100 мільёнаў еўра пайшлі на будаўніцтва клінікі для чыноўнікаў. Палітык дадаў, што гэтыя грошы можна было накіраваць на стварэнне новых працоўных месцаў і тады б беларусы не станавіліся гастарбайтарамі. — Праблему можа вырашыць толькі адно — уладу, як і падгузнікі, трэба рэгулярна мяняць. Ён заклікаў мінакоў дапамагаць дэмсілам у назіранні за выбарамі. Прыкладна пасля паўгадзіны ўдзельнікі пікета пайшлі па праспекце ў накірунку будынку БТРК. Падчас руху палітыкі таксама агітавалі галасаваць за альтэрнатыўных кандыдатаў і казалі пра праблемы ў краіне. Лябедзька прызваў ігнараваць датэрміновае галасаванне і аддаць свой голас толькі 11 верасня. Гэтую думку дапоўніў Губарэвіч: — Кожны раз, калі вы ідзеце галасаваць датэрмінова — ваш голас выкідваюць у сметніцу. Трэба патрабаваць сумленнага падліку галасоў, інакш гэтая ўлада ніколі не будзе мяняцца. Яна прызначае сама сябе і не нясе адказнасці за тыя законы, якія пагаршаюць жыццё людзей. Губарэвіч таксама нагадаў, што за 4 гады па ініцыятыве дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў было прынята толькі 3 законы. Калі правацэнтрысты праходзілі каля дома № 80 па праспекце Незалежнасці, Губарэвіч нагадаў пра Насупраць будынку БТРК ён выказаў абурэнне малым эфірным часам на выступы перад тэлегледачамі і запатрабаваў пастаяннай прысутнасці альтэрнатыўнай пазіцыі на дзяржаўным ТБ, «таму што яно фінансуецца за грошы падаткаплатнікаў». Экс-кандыдат у прэзідэнты хрысціян-дэмакрат Віталь Рымашэўскі адзначыў, што беларускае тэлебачанне неканкурэнтнае ні да еўрапейскага, ні да расійскага. — Сёння БТРК — гэта цэнзура і сорам, — гучна прамовіў ён да яе супрацоўнікаў. Апошнім слова ўзяў Лябедзька. — БТ — гэта не інфармацыя, а прапаганда, — сказаў палітык. Ян спытаў праз гукаўзмацняльнік у супрацоўнікаў БТРК ці не сорамна ім за тое, што ў эфір не трапілі выступы правацэнтрыстаў Міколы Уласевіча і Паўла Стэфановіча, а выступ Юрыя Хашчавацкага выдалілі з Youtube. — Гэта сведчаць, што у нас ёсць палітычная цэнзура, — падсумаваў лідар АГП. Пасля прамоваў Лябедзька, Рымашэўскі і Губарэвіч аднеслі у БТРК петыцыю. У ён адзначана, што у Беларусі дзяржава цалкам манапалізавала грамадска-палітычнае тэлебачанне. Сярод патрабаванняў - рэгулярны доступ апазіцыі да эфіру, стварэнне незалежнага ад дзяржавы грамадскага тэлебачання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Правацэнтрысты правялі пікеты каля ЦУМа і будынка БТРК, а таксама зладзіла шэсце па пр. Незалежнасці. Мерапрыемства наведаў лідар кіруючай партыі Еўрасаюза Жозэф...
|
|