У Слоніме памёр доктар і грамадскі дзеяч Іван Шэга. 21.by

У Слоніме памёр доктар і грамадскі дзеяч Іван Шэга

04.10.2016 11:16 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раніцай 4 кастрычніка ў Слоніме памёр вядомы доктар і грамадскі дзеяч, заснавальнік недзяржаўнай установы «Шэгамедкансульт», каардынатар Слонімскага грамадскага цэнтра, былы дэпутат Слонімскага раённага Савета дэпутатаў 2003−2007 гадоў Іван Шэга.


Івану Шэгу было 63 гады. Родам ён быў з вёскі Валеўка Наваградскага раёна. Скончыў Валеўскую сярэднюю школу амаль на выдатна, а потым Менскі медыцынскі інстытут. З 1980 года жыў і працаваў доктарам-траўматолагам у Слоніме. Івана Шэгу ў Слоніме ведалі ўсе.

Гэта быў прыгожы, інтэлігентны, адукаваны і нястомны ва ўсіх справах чалавек. У апошнія дваццаць гадоў ён актыўна займаўся палітыкай, з"яўляўся сябрам Сойму партыі БНФ, яго хваляваў лёс Беларусі і свайго народа. Свае разважанні і думкі пра лёс краіны ён выказаў і паспеў выдаць асобнай кнігай «Пра краіну і пра нас», якая сёлета выйшла з друку ў Менску.

У гэтым годзе Іван Шэга таксама прымаў удзел у выбарах дэпутатаў. Нягледзячы на хваробу, быў пазітыўна настроены.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Івану Шэгу было 63 гады. З 1980 года ён жыў і працаваў доктарам-траўматолагам у Слоніме.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика