Брэсцкаму блогеру Сяргею Пятрухіну абмежавалі выезд за мяжу
09.01.2019 16:58
—
Новости Политики
|
Як распавёў cлужбе маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Сяргей Пятрухін, рашэнне абмежаваць яму выезд за межы краіны прыняў следчы Брэсцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта Андранік Хачатран, які вядзе яго справу.
У ліпені 2018 года ў дачыненні да брэсцкага блогера была крымінальная справа паводле часткі 2 артыкула 189 Крымінальнага кодэкса РБ (“абраза”). Падставай крымінальнага пераследу стаў пост Сяргея Пятрухіна ў сацыяльных сетках пра супрацоўніка міліцыі Мікалая Рабушку, які трымаў блогераў (Сяргея Пятрухіна і яго калегу Аляксандра Кабанава) у службовай машыне пры тэмпэратуры мінус 27 градусаў. У прыватнасці, у посце была напісана, што “не кожны фашыст можа пахваліцца такім подзвігам”. Пасля гэтага маёр міліцыі Мікалай Рабушка, чыё фота было змешчанае побач з гэтым допісам у сацыяльных сетках, і напісаў заяву, на падставе якой у дачыненні да Пятрухіна распачалі крымінальную справу. Сам блогер не лічыць свой выраз абразай. Менавіта паводле гэтай справы 30 жніўня адбываўся у кватэры Сяргея Пятрухіна, але, паводле блогера, з верасня ён нічога не вядае пра далейшыя дзеянні следства. Нагадаем, што 19 снежня мінулага года брэсцкага блогера з аўтобуса на беларуска-літоўскай мяжы падчас памежнага кантролю. Тады ніякіх тлумачэнняў ад памежнікаў Сяргей Пятрухін не атрымаў, забарона на выезд аказалася для яго нечаканасцю. Блогер паведаміў, што напярэдадні паездкі звяртаўся ў аддзел прымусовага выканання Ленінскага раёна Брэста, каб даведацца пра прэтэнзіі і распачатыя ў дачыненні да яго справы. “Тады супрацоўніца ўстановы паведаміла, што ўсё нармальна. Так, на той момант былі нясплачаныя штрафы, але тэрмін яшчэ не выйшаў і ніякіх падпісак аб нявыездзе я не даваў”, – кажа Сяргей Пятрухін. Ён лічыць, што абмежаванне на выезд за мяжу з’яўляецца помстай з боку праваахоўных устаноў, за тое, што займаецца выкрыццём фактаў перавышэння паўнамоцтваў і іншых злоўжыванняў з боку прадстаўнікоў улады і сілавых структур. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як распавёў cлужбе маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” блогер Сяргей Пятрухін, рашэнне абмежаваць яму выезд за межы краіны прыняў следчы Брэсцкага... |
|