Суд у Берасьці пакараў за «пікет сьнегавікоў» мінімальным штрафам. 21.by

Суд у Берасьці пакараў за «пікет сьнегавікоў» мінімальным штрафам

30.01.2019 13:38 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У судзе Берасьцейскага раёну 30 студзеня прайшоў суд над Юліей Нічыпарук, якую абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаваньні акумулятарнага заводу за тое, што павесіла ўлёткі на сьнегавікоў, якіх зьляпілі яе дзеці. Судзьдзя прызнаў Нічыпарук вінаватай у правядзеньні масавага мерапрыемства і прысудзіў 25,5 рублёў штрафу. ​


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news63002.php

Суд у Берасьці пакараў за «пікет сьнегавікоў» мінімальным штрафам

10.30 Судзьдзя — Сяргей Маручак. У суд прапанавалі даставіць сьнегавіка ў якасьці рэчавага доказу.

Юлія Нічыпарук у судзе распавяла, што ніякага пікету, масавай акцыі не рабіла, яна проста ўпрыгожыла сьнегавіка на просьбу дзяцей.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news63002.php

Юлія Нічыпарук

Юлія Нічыпарук

Апыталі сьведку — блогера Аляксандра Кабанава. Ён сказаў, што роўна год таму, калі людзі сабраліся па пытаньнях заводу і былі прадстаўнікі «АйПаўэр» ды чыноўнікі, то гэта не зьяўлялася пікетам. Таксама, Аляксандар Кабанаў прапанаваў, каб у суд даставілі ў якасьці рэчавага доказу сьнегавіка, з-за якога судзяць Юлію Нічыпарук.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news63002.php

Юлія Нічыпарук на судзе (сядзіць у першым шэрагу ў цэнтры)

Юлія Нічыпарук на судзе (сядзіць у першым шэрагу ў цэнтры)

11.20. Суд вывучае, як ляпілі сьнегавікоў

Праглядаюць відэа з камэраў відэаназіраньня заводу. Агучылі, што там бачна, як жанчына лепіць налепкі на сьнегавіка. У міліцэйскім рапарце напісана, што асобу Юліі Нічыпарук устанавілі па запісе на камэрах відэаназіраньня. Пра тое, што 5 студзеня каля заводу сабраліся людзі, паведаміў у міліцыю ахоўнік акумулятарнага заводу. У справе таксама ёсьць пратакол апытаньня старшыні сельсавету, які распавёў, што людзі паводзілі сябе спакойна, ляпілі сьнегавікоў.

11.55 Судзьдзя прызнаў Юлію Нічыпарук вінаватай у правядзеньні масавага мерапрыемства і прысудзіў ёй 25,5 рублёў штрафу (1 базавую велічыню).

5 студзеня некалькі дзясяткаў берасьцейцаў сабраліся каля акумулятарнага заводу ў памяць аб першым сходзе на гэтым месцы год таму, калі завод толькі пачынаў будавацца.

Сярод прысутных была і Юлія Нічыпарук, дзеці якой зьляпілі сьнегавіка, за «ўпрыгожваньне» якога жанчына атрымала пратакол.

Дзеці зрабілі сьнегавіка і папрасілі ўпрыгожыць

«Дзеці зьляпілі сьнегавіка і папрасілі ўпрыгожыць. І што было пад рукой у машыне — тым і ўпрыгожыла. На сьнегавіку і канструктар дзіцячы быў, і ўлётка знайшлася ў машыне», расказала Юлія.

23 студзеня на Юлію Нічыпарук міліцыянты склалі пратакол паводле часткі 1 артыкулу 23.34 КаАП («парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавай акцыі»).

У пратаколе міліцыянты напісалі, што Юлія Нічыпарук 5 студзеня, знаходзячыся каля акумулятарнага заводу «без адпаведнага дазволу Берасьцейскага райвыканкаму з мэтай выказваньня групай грамадзянаў грамадзка-палітычных інтарэсаў і публічнага пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу, зьмясьціла ў прысутнасьці ня менш як 25 чалавек на сярэднюю частку сьнегавіка ўлётку з надпісам „Прэч атруту! „Не“ заводу! Гаспадарыць тут народу!“, а таксама на ўнутраную частку сьнегавіка 4 стыкеры з надпісамі „„Не“ заводу АКБ у Берасьці, сьвінец@жыцьця.няма“, гэта значыць, ажыцьцявіла пікетаваньне».

«Лічу гэта абсурдам, у нас забралі права голасу»

Юлія Нічыпарук сказала Свабодзе, што не чакала, што празь сьнегавіка на яе могуць скласьці пратакол.

«Палітычнага пратэсту я ніякага не выказвала. Можна сказаць, што ўлётка паказвае нашае стаўленьне да заводу, але нікому нічога навязваць ці ўголас агучваць я не зьбіралася. Я лічу гэта абсурдам, нашыя правы ў нас адабраныя. Гэта няправільна, мы павінны мець права выказваць нашу пазыцыю», — кажа спадарыня.

Юлія Нічыпарук кажа, што да зьяўленьня акумулятарнага заводу ўвогуле ніколі ні ў якіх акцыях не ўдзельнічала, жыла звычайным жыцьцём. Яе сям’я збудавала дом, за 2 кілямэтры ад якога і пачалі будаваць завод.

«Жыцьцё перакулілася з ног на галаву. Мы імкнуліся будаваць наш дом у даволі экалягічнай мясцовасьці, наколькі магчыма, з экалягічных матэрыялаў. У нас падлогі драўляныя, папяровыя шпалеры... Усе моманты, зьвязаныя з нашымі дзецьмі, мы імкнуліся зрабіць максымальна экалягічна. А калі даведаліся аб будаўніцтве гэтага заводу, для нас стала незразумела, чаму гэта зрабілі так употайкі ад людзей,» — кажа Юлія Нічыпарук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У судзе Берасьцейскага раёну 30 студзеня прайшоў суд над Юліей Нічыпарук, якую абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаваньні акумулятарнага заводу за тое, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика