У найбліжэйшыя дні — дажджы
01.04.2010
—
Новости регионов
|
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі, 2 красавіка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па заходняй палове, днём на большай частцы дажджы.Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер пераменны 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—8°С, днём плюс 7—12°С, па ўсходніх раёнах да плюс 15°С.
У Мінску воблачна з праясненнямі. Часам дождж. Вецер пераменны 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—7°С, днём плюс 8—10°С. У наступныя двое сутак, 3 і 4 красавіка, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 3 красавіка на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 7°С, днём плюс 5—12°С, па поўдні да плюс 14°С. 4 красавіка ноччу па паўночна‑ўсходняй палове, днём месцамі па Віцебскай вобласці кароткачасовы дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёвай чвэрці 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 5°С, пры праясненнях да мінус 2°С, днём плюс 8—14°С, па поўдні да плюс 16°С. У Мінску 3 красавіка воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—5°С, днём плюс 8—10°С. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі, 2 красавіка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па заходняй палове, днём на большай частцы дажджы. |
|