Чужымі рукамі.... 21.by

Чужымі рукамі...

09.04.2010 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

АДКРЫТЫ ЛІСТ ГАЛОЎНАГА РЭДАКТАРА

У апошнія гады пенсіянераў пазбавілі льготнага праезду.

Пенсіі простых людзей — курам на смех.

Цэны на прадукты харчавання растуць не з месяца ў месяц, а з дня ў дзень.

Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі хутка будуць як у тых краінах, дзе заробкі ў пяць-дзесяць разоў больш вышэйшыя, чым у нас.

Расслаенне грамадства на звышбагатых і жабракоў — відавочнае.

Калі я прыехаў у рэдакцыю, то перш-наперш спытаў: якія патрабаванні былі ў пікетчыкаў? На пакінутых у маім кабінеце транспарантах яны канкрэтна не выказаны, абвінавачванні на адрас газеты маюць агульны характар: “Долой клевету”, “Нацизм не пройдет”, “Позор фальсификаторам истории”, “Середич! Не позволим унижать ветеранов”, “Победили врагов — победим клеветников”.

Безумоўна, пікет быў загадзя падрыхтаваны і адрэжысіраваны. Як мне сказалі калегі, зусім не сівавалосыя людзі ў касцюмах і гальштуках стаялі збоку і адзначалі птушачкамі ў сваіх спісах рэпарцёраў тэлеканалаў, а таксама прадстаўнікі якіх ветэранскіх суполак з’явіліся на пікет і колькі іх. Літаральна праз некалькі гадзін дзяржаўны тэлеканал АНТ раструбіў: “Сегодня возле редакции представители более 50 ветеранских организаций развернули транспаранты, призывающие...” Не ведаю, колькі ў нашай краіне зарэгістравана ветэранскіх арганізацый, але я вывучыў усе відэазапісы, якія трапілі ў эфір, інтэрнет і магу з поўнай адказнасцю сказаць: столькі ўдзельнікаў акцыі і блізка не было. Магчыма, нехта стаміўся і сышоў з дыстанцыі, нехта, можа, перадумаў і наогул не з’явіўся...

Але, шаноўныя беларусы, усе грамадзяне нашай краіны, не гэта галоўнае. Звярніце ўвагу на шлейф падзей, якія адбываліся ў апошні час вакол незалежных сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку і вакол “Народнай Воляй”. Адзін за адным ператрусы ў рэдакцыі, на кватэрах намеснікаў галоўнага рэдактара Святланы Калінкінай і Марыны Коктыш. Затрыманне апошняй на мяжы і арышт яе машыны. “Наезд” падатковай інспекцыі. Судовыя пакаранні рэдакцыі...

Каму не зразумела: як толькі ў Беларусі пачынаюцца важныя палітычныя кампаніі — заўсёды актывізуюцца атакі на незалежныя СМІ. І ў першую чаргу на “Народную Волю”. Выкажу такую версію. Паколькі сёлета афіцыйныя ідэолагі ўзялі на ўзбраенне лозунг “Тоньше, мудрее, хитрее”, то вайну з дэмакратычнай прэсай яны вырашылі весці чужымі рукамі. У дадзеным выпадку — рукамі ветэранаў, якіх у нас аж пяць (!) катэгорый. Не газета сутыкае людзей ілбамі, а вось такія гора-палітыкі. “Народная Воля” заўсёды выступала і будзе выступаць супраць таго, каб нехта дзяліў грамадзян на “правільных” і “няправільных”, “чэсных” і “нячэсных”, каб адных трымаць ля дзяржаўнага карыта, а другіх адштурхоўваць ад яго...

Я ўжо каторы дзень гляджу на транспаранты, якія кінулі ў маім кабінеце ўдзельнікі акцыі. На адным з іх напісана: “Ветераны против лжи в СМИ!”.

Паважаныя ветэраны! Я і ўвесь калектыў “Народнай Волі” падтрымліваем вашы патрабаванні і нават гатовы выйсці разам з вамі на пікет з такімі лозунгамі да Адміністрацыі прэзідэнта.

Мы таксама супраць хлусні. Але мы лічым, што калі “Народная Воля” будзе друкаваць толькі афіцыйныя прэс-рэлізы ды лізаблюдскія артыкулы, то гэта і бу-

дзе хлусня. Калі “Народная Воля” стане публікаваць толькі тыя ўспаміны ўдзельнікаў вайны, якія прайшлі цэнзуру, гэта таксама будзе хлусня. Калі газета пачне дзяліць памяць на “правільную” і “няправільную”, гэта таксама бу-

дзе хлусня. І гэта будзе здрадай тым, хто аддаў жыццё за тое, каб мы жылі ў свабоднай краіне, дзе кожны чалавек мае права выказаць сваю пазіцыю, сваё меркаванне без аглядкі на цэнзараў, якія б уладныя паверхі яны ні займалі.

За дні, якія мінулі пасля акцыі, мне ніхто афіцыйна не сказаў, што ж справакавала выбух абурэння. Калі верыць паведамленням тых жа дзяржаўных СМІ, пратэст ветэранаў, якія прыйшлі ў рэдакцыю, звязаны з публікацыяй былога афіцэра Іллі Копыла “Нябышына. Вайна”. На іх погляд, гэта “няправільныя ўспаміны”. Усё, што не праштампавана афіцыйнымі ідэолагамі, — хлусня, усё, што не ўзгоднена з кіруючымі органамі, — паклёп...

А як жа, паважаныя суайчыннікі, з рэальнай праўдай? Як жа са свабодай слова? Як жа з дэмакратыяй, правамі чалавека? Як наогул з цывілізаваным уладкаваннем жыцця?

Не, мы не за тое, каб свабода слова выкарыстоўвалася супраць чалавека. Але мы супраць таго, каб белае штучна ператваралі ў чорнае, жадаемае выдавалі за рэальнае. Мы за тое, каб грамадства ведала ПРАЎДУ. Нават, калі яна горкая. Толькі праўда ачышчае людзей ад іх недахопаў, ад іх трагічных і нетрагічных памылак. Толькі праўда выводзіць іх на правільны шлях.

Паважаныя пікетчыкі! Калі хто з вас лічыць, што нейкі факт, які знайшоў адлюстраванне ў газеце, не адпавядае сапраўднасці, — калі ласка, абвяргайце, апаніруйце, уступайце ў дыскусію. Але ў мяне ёсць падстава сцвярджаць, што не ўсе з вас, хто прыйшоў да сцен рэдакцыі з транспарантамі, уважліва прачыталі мемуары таго ж Іллі Копыла, як, дарэчы, і іншыя публікацыі “Народнай Волі”. Хачу заўважыць: успаміны пад назвай “Нябышына. Вайна” мы друкавалі на працягу месяца, і ўжо мінула амаль два тыдні, калі была пастаўлена апошняя кропка. Але толькі ў мінулы аўторак група пажылых людзей з’явілася перад вокнамі рэдакцыі, а затым і ў самой рэдакцыі. Літаральна праз нейкую гадзіну-другую пасля акцыі ў прыёмную галоўнага рэдактара пачалі тэлефанаваць родныя некаторых пікетчыкаў і цікавіцца, што ў нас тут адбылося і з-за чаго сыр-бор... Маўляў, дома мы ў іх нічога толкам не можам дапытацца. А калі супрацоўнікі рэдакцыі ўсё па парадку растлумачылі, пайшлі словы падтрымкі, прабачэнні...

На многія думкі наводзіць тое, што адбылося 6 красавіка. Але задача галоўнага рэдактара, журналістаў “Народнай Волі” не крыўдзіцца на ўдзельнікаў акцыі. Не будзем суддзямі і тым лялькаводам, якія стаялі за іх спінамі. Менавіта зыходзячы з гэтай пазіцыі не друкуем сёння тыя шматлікія водгукі, у якіх выказваецца падтрымка рэдакцыі і нязгода з яе апанентамі. Іх мноства і ў нашай пошце, і на самых розных сайтах.

Час і толькі час расстаўляе кропкі над “і”.

Іосіф СЯРЭДЗІЧ, галоўны рэдактар газеты “Народная Воля”, кавалер ордэна Дружбы народаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
АДКРЫТЫ ЛІСТ ГАЛОЎНАГА РЭДАКТАРА У апошнія гады пенсіянераў пазбавілі льготнага праезду. Пенсіі простых людзей — курам на смех. Цэны на прадукты харчавання растуць не з месяца ў месяц, а з дня ў дзень. Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі хутка будуць як у тых краінах, дзе заробкі ў пяць-дзесяць разоў больш вышэйшыя, чым у нас. Расслаенне грамадства на звышбагатых і жабракоў — відавочнае. Здавалася б, абураныя ветэраны павінны былі ісці з пікетам пад вокны кабінетаў высокіх начальнікаў і да хрыпаты пратэставаць супраць такой несправядлівасці. А тут група ветэранаў (праўда, мы не ведаем, колькі ў ёй было сапраўды ветэранаў вайны) прыйшла з пікетам пад вокны рэдакцыі “Народнай Волі”, а некаторыя ўдзельнікі акцыі праз хвіліну-другую з’явіліся і ў самім офісе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика